Узнагароды талентам
Дзейныя і таленавітыя – менавіта такімі словамі можна ахарактарызаваць нашых студэнтаў, якія не перастаюць здзіўляць сваімі поспехамі. 3 сакавіка на пасяджэнні каардынацыйнага савета дыпломы міністэрства былі ўручаны тым юнакам і дзяўчатам, хто уласнымі крэатыўнасцю і майстэрствам уславіў сваю вну на рэспубліканскіх конкурсах.
Дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел у рэспубліканскай выставе-конкурсе ўзнагароджана УА «Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія».
Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Грані творчасці» былі ўзнагароджаны:
- за шматгадовую рэзультатыўную дзейнасць па развіцці мастацкай творчасці і вялікі ўклад у эстэтычную адукацыю моладзі – кіраўнік клуба мастацкай творчасці «Акварель» Аляксандр Шаўцоў,
- Мікіта Страмужэўскі (дыплом удзельніка, клуб мастацкай творчасці «Акварель»);
- Данііла Ханкевіч (дыплом 3 ступені, клуб мастацкай творчасці «Акварель»);
- Ягор Курдзяўка (дыплом 3 ступені, клуб мастацкай творчасці «Акварель»);
- Соф’я Герасімовіч (дыплом 3 ступені, клуб мастацкай творчасці «Акварель»);
- Раман Жужгін (дыплом 3 ступені, клуб мастацкай творчасці «Акварель»);
- Таццяна Марцюхова (дыплом 2 ступені, клуб мастацкай творчасці «Акварель»);
Дыпломам 3 ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у Рэспубліканскім конкурсе творчых работ сярод моладзі «Крыніца духоўнай спадчыны» памяці Героя Беларусі Мітрапаліта Філарэта ў намінацыі «Крылы часу» узнагароджана Таццяна Марцюхова (клуб «Акварель»).
Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «Аўтограф» Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцаў і студэнцкай моладзі «Арт-вакацыі» узнагароджаны:
– за вялікі ўклад у грамадзянска-патрыятычнае і мастацка-эстэтычнае выхаванне моладзі, стварэнне ўмоў для творчага развіцця і самарэалізацыі моладзі кіраўнік літаратурнага клуба «Родник» Людміла Дзеружкова,
– Юлія Калмыкова (дыплом 1 ступені, творчае аб’яднанне «Клуб маладой сям’і»),
– Дар’я Віктусенка (дыплом 2 ступені, літаратурны клуб «Родник»).
Мы ганарымся кожным з юнакоў і дзяўчат і ўпэўнены, што наперадзе іх чакаюць новыя вяршыні і бліскучыя перамогі!
Марына ЛЫСЕЎСКАЯ
Фотаздымкі Аляксандра ГУРЫКАВА










