тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
20.02.2026

Я маёй мовай ганаруся

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,-
Ты самацветаў яскравая нізка…
Кожнай драбнічкай ты варта пашаны,
Кожнае слова вякамі стварана.
І на вякі яно жыць застанецца,
Вечнае так, як народнае сэрца.

Уладзімір Дубоўка

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэтае свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай і спрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Беларусы па праву могуць ганарыцца сваёй родная мовай — старажытнай, мілагучнай… Па адносінах кожнага чалавека да сваёй мовы можна дакладна меркаваць не толькі аб яго культурным узроўні, але і грамадзянскай каштоўнасці. Сапраўдная любоў да сваёй краіны немагчыма без любовi да роднай мовы.

З мэтай садзейнічанне адраджэнню беларускай культуры, неабходнасці разумення беларускай мовы, валоданню яе моўнымі сродкамі выразнасці, вобразнасці думкі аддзелам па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце быў праведзены конкурс аўтарскіх вершаў «Я маёй мовай ганаруся», прымеркаваны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Жадаем нашай роднай мове квітнець і зіхацець прыгажосцю і мілагучнасцю!

Вашай увазе прадстаўлены лепшыя відэаролікі студэнтаў.

Педагоги-организаторы студенческого городка