тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
19.02.2026

Мерапрыемства з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы

Літаратурна-музычная кампазіцыя «Каласы роднай мовы», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, была прадстаўлена ў інтэрнаце № 4 Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

У выкананні ўдзельнікаў акадэмічнага клуба «Родник» гучалі вершы і ўрыўкі з твораў  класікаў і сучасных беларускіх аўтараў, разважанні вядомых пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў аб ролі і значэнні роднай мовы ў жыцці чалавека. Глыбокі эмацыянальны водгук, пачуццё еднасці са сваёй Радзімай і культурай выклікалі ў студэнтаў таксама песні на словы песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа «Спадчына» і «Мой родны кут», а таксама песня «Акадэмічны гарадок» (словы Уладзіміра Пакуша, музыка Валянціны Макеевай).

Перад моладдзю выступілі член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алеся Цэван і паэт Аляксандр Ведзянееў. Яны гаварылі аб тым, «як важна не толькі размаўляць на роднай беларускай мове, але і думаць на ёй, бо гэта паказчык адукаванага і інтэлігентнага чалавека». Таксама аўтары прачыталі свае вершы, прысвечаныя роднаму слову, Радзіме, блізкім людзям і сябрам («Роднае», «Мова мая…», «Не згараючы», «Дзень вясновы», «Наша мова», «Вандроўнікі», «Суразмоўніца» і інш.). Студэнты з задавальненнем слухалі паэтаў, цікавіліся іх творчасцю, задавалі пытанні.

Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі імя Максіма Гарэцкага падрыхтавалі тэматычную выставу «Святло роднага слова».

Людміла Дзеружкова, педагог-арганізатар студэнцкага гарадка
Фота Алесі Цэван і Уладзіміра Гусарава

Мерапрыемства

Мерапрыемства

Мерапрыемства

Мерапрыемства

Мерапрыемства

Мерапрыемства