тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: г. Горки, ул. Мичурина, 5
                              
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

О ВУЗе
Ректорат
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление по воспитательной работе с молодежью
Информация для сотрудников
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов
Panda TV

Главная / Новости / Главные новости

Навіны прафкама

16.03.2010

Навіны прафкама

  • Ганаровы выпускнік - гэта ўзнагарода была ўведзена рэктаратам па ініцыятыве прафкама. Атрымліваюць яе толькі тыя студэнты, якія на працягу ўсяго навучання ў акадэміі актыўна ўдзельнічалі ў грамадскім, культурным ці навуковым жыцці вну. Як актыўныя ўдзельнiкі ад iмя прафкама студэнтаў былі заахвочаны выпускнікі Антон Кавальчук, Алена Харамецкая, Віталь Кавалёў, Аляксандр Круглякоў. Акрамя таго, кожны выпускнiк, накiраваны на працу па размеркаванню, ад прафкама студэнтаў атрымаў Памяткі маладога спецыяліста, у якіх занатаваны асноўныя правы і меры сацыяльнай гарантыі, якія дзяржава абяцае гэтай катэгорыі працаўнікоў вёскі.
  • У акадэміі была наладжана літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная сустрэчы са знакамітым выпускніком БДСГА, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Змітраком Марозавым. Падтрымку ў арганізацыі мерапрыемства аказаў і прафкам студэнтаў.
  • Прафкам студэнтаў падрыхтаваў і накіраваў лісты падзякі бацькам студэнтаў, якія скончылі зімовы семестр толькі з адзнакамі “10”, а таксама бацькам студэнтаў першага года навучання, якія атрымалі ў сваю першую сесію толькі выдатныя адзнакі.
  • У мэтах пашырэння форм выкарыстання вольнага часу студэнтаў, якія жывуць у інтэрнатах, і падтрымкі іх імкнення да здаровага ладу жыцця прафкам студэнтаў набыў і падараваў жыхарам інтэрнатаў №6 і №4 спартыўны інвентар.
  • У Горацкім сацыяльна-педагагічным цэнтры пры падтрымцы прафкама студэнтаў удзельнікі клуба «Чулыя сэрцы» правялі конкурсы і гульні, прысвечаныя цудоўнаму веснавому святу – 8 сакавіка, а потым запрасілі дзетак за салодкі стол.
  • Дэканат аграэкалагічнага факультэта падвёў вынікі конкурса па спецыяльнасці сярод студэнтаў V курса. Пераможцы атрымалі падарункі ад прафкама студэнтаў. Сярод студэнтаў, якія паказалі найлепшыя вынікі, была і Анастасія Волкава, намеснік старшыні прафкама студэнтаў.
  • На факультэце бізнесу і права студэнты-першакурснікі правялі прэзентацыю сваіх груп. За творчымі конкурсамі, у якіх прынялі ўдзел больш за 150 студэнтаў, назірала амаль такая ж колькасць гледачоў. На прыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы ад прафкама студэнтаў.
  • У інтэрнаце №2 адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе на прызы прафкама студэнтаў. Удзел у іх прынялі студэнты, што жывуць у інтэрнатах № 2 і №9. Міжнацыянальныя спаборніцтвы па настольным тэнісе на прызы прафкама студэнтаў праходзілі таксама ў інтэрнаце №10а, дзе за званне пераможцы спрачаліся беларускія і туркменскія студэнты. Спаборніцтвы па тенісе ў інтэрнатах №2 і №10а былі прысвечаны 170-годдзю акадэміі.
  • У межах першай спартакiяды прафсаюзнага актыва прайшлі спаборнiцтвы па армрэслiнгу. У турнірах прынялi ўдзел дзяўчаты i юнакi ў двух вагавых катэгорыях: да 60 кг і звыш 60 кг. Перамогу святкавалi прафсаюзныя актывiсты эканамiчнага факультэта. Другое месца – у залiку актыва аграфака, трэцiмі сталі студэнты меліярацыйна-будаўнічага факультэта. У асабiстым залiку лепшы вынiк зноў у дзяўчат меліярацыйна-будаўнічага, сярод хлопцаў перамога за будучымі эканамістамі i аграномамі. Каманды, якія трапілі ў прызавую тройку, а таксама пераможцы ў асабiстым залiку атрымалi Ганаровыя граматы i падарункi ад прафкама студэнтаў. Экфакаўцы атрымалі заслужаны кубак пераможцы.
  • Прафсаюзны актыў студэнтаў акадэмii па запрашэнню клуба «Клiо» прыняў удзел ў старажытным свяце «Гуканне вясны», якое адбылося ў вёсцы Паршына Горацкага раёна. Песнi, гульнi, гарачыя аладкi, вогнiшча, святочны настрой – усё было скiравана на тое, каб вясна хутчэй змянiла надакучлiвую зiму. Па ўсім відаць, што гукалі добра, бо надыход даўгачаканай вясны з кожным днём адчуваецца мацней і мацней.
  • На чарговым паседжанні прафкама студэнтаў былі падведзены вынікі агляду-конкурсу працы прафаргаў груп у мінулым семестры. Па заключэнню конкурснай камісіі лепшымі сталі: Наталля Спічанок (II курс 3-я група, БіП), Віялета Жук (IV курс 1-я група, БіП), Вольга Дзідко (I курс 2-я група, ЗІФ) і Дар’я Ляшкова (I курс 1-я група, БіП). У наступным семестры за выдатную працу ў прафсаюзнай арганізацыі ім прызначаецца стыпендыя ў памеры двух базавых велічынь штомесячна.







 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

                   

Copyright © 2004-2021 УО «БГСХА»