Call +375223378274 | email: kancel@baa.by
                 
Search:
 
 Галоўная 
 Гісторыя 
 Факультэты 
 Навука і інавацыі 
 Міжнародная дзейнасць 
 Кантакты 


Акадэмія сёння – найбуйнейшая сярод краін СНД і Еўропы шматпрофільная вышэйшая навучальная ўстанова аграпрамысловага напрамку, цэнтр адукацыі, навукі і культуры. У структуры акадэміі 10 факультэтаў, Вышэйшая школа аграбізнесу і ІПК. У цяперашні час у акадэміі навучаюцца больш за 10 тыс. студэнтаў.

БДСГА сёння – гэта навукова-адукацыйны комплекс з шырока развітай інфраструктурай і сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай, цэнтр падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў, адзін з лідэраў вышэйшай школы, які ўнёс вялікі ўклад у развіццё адукацыі і навукі.

На тэрыторыі акадэмгарадка агульнай плошчай 64 га размешчаны 16 навучальных карпусоў, дзе знаходзяцца і функцыянуюць 44 кафедры, 14 студэнцкіх інтэрнатаў, бібліятэка з надзвычай багатым кніжным фондам.

У склад акадэміі таксама ўваходзіць вучэбна-доследная гаспадарка, Палац культуры, сталовая, батанічны сад, дэндралагічны парк, вучэбны палігон, спарткомплекс, каскад сажалак, біятэхналагічны цэнтр.

У цяперашні час у акадэміі працуе больш за 1,5 тыс. чал. У іх ліку больш за 500 выкладчыкаў, сярод якіх 28 дактароў і прафесараў, 239 дацэнтаў і кандыдатаў навук. Іх намаганні сканцэнтраваныя на вырашэнні галоўнай задачы – забеспячэнні якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў для аграпрамысловага комплексу краіны. Прафесарска-выкладчыцкі склад актыўна займаецца навукова-даследчай працай.

Вашы звароты і прапановы дасылайце на на наш адрас электроннай пошты: kancel@baa.by

Фотагалерэя





Відэа-блог

Iншыя відэа-ролікі...

Месца знаходжання:






       


                 

Copyright © 2004-2019 УО «БГСХА»