тел/факс +375223378274 | email: kancel@baa.by
                                
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочная форма обучения 
 Аспирантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

Новости
История
Деканат
Отдел по международному сотрудничеству
Кафедра лингвистических дисциплин
Центр китайского языка и культуры (Центр Конфуция)
Совет землячества
Проект BELL
Стоимость обучения для иностранных граждан
Проект Erasmus+
Участие в международных рейтингах
Международное партнерство
Программа «Приглашенный профессор»

Главная / Факультет международных связей и довузовской подготовки / Новости факультета международных связей / Новости факультета международных связей

Грант імя Эйнштэйна для маладых талентаў

05.04.2017

Грант імя Эйнштэйна для маладых талентаў

Да 15 красавіка 2017 г. Einstein Forum сумесна з Daimler and Benz Foundation прапануюць маладым мыслярам рэалізаваць праект у той галіне, дзе яны яшчэ не праводзілі даследаванняў. Галоўная мэта праграмы  – падтрымаць тых, хто, нягледзячы на выдатныя дасягненні ў сваёй спецыялізацыі, адкрыты да спасцігання міждысцыплінарных абласцей навукі – як Альберт Эйнштэйн, у гонар каторага вылучаецца стыпендыя.

Грант дасць магчымасць маладым талентам стварыць даследчы праект на нязвыклым для іх месцы працы. Так пераможцы змогуць правесці ад 5 да 6 месяцаў у доме Эйнштэйна непадалёк ад Патсдама (Германія).

Удзельнікі змогуць:

  • пражываць у доме Эйнштэйна 5 – 6 месяцаў;
  • атрымаць стыпендыю у памеры 10000€ (10 тысяч еўра);
  • аплату транспартных выдаткаў.

Патрабаванні

  • быць маладзейшым за 35 гадоў і мець навуковую ступень у галіне гуманітарных, дакладных або сацыяльных навук;
  • кандыдат ці кандыдатка можа мець доктарскую ступень або толькі працаваць над яе атрыманнем;
  • кандыдаты павінны прадэманстраваць якасць, арыгінальнасць і мэтазгоднасць прапанаванага праекту, а таксама выдатнае інтэлектуальнае развіццё;
  • праект па форме і змесце павінен істотна адрознівацца ад папярэдняй працы кандыдата.

Заяўку па праграме на ангельскай мове трэба дасылаць на адрас:
Prof. Dr. Susan Neiman
Einstein Forum
Am Neuen Markt 7
14467 Potsdam
Germany

або па электроннай пошце : fellowship@einsteinforum.de.
Крыніца: www.einsteinforum.de






       


                 

Copyright © 2004-2018 УО «БГСХА»