тел/факс +375223378274 | email: kancel@baa.by
                                
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочная форма обучения 
 Аспирантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

О ВУЗе
Ректорат
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление по воспитательной работе с молодежью
Информация для сотрудников
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов

Главная / Новости / Главные новости

Запршаем да знаёмства з новай кнігай

21.08.2019

Запршаем да знаёмства з новай кнігай

На кніжнай паліцы бібліятэкі імя Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі з’явілася новая кніга з прыгожай і незвычайнай назвай “Атожылкі”. Яе аўтарам з’яўляецца наша зямлячка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Лідзія Андрэева. Гэта ўжо адзінадццатая кніга нашай паэткі і, як усе яе папярэднія паэтычныя зборнікі, яна была падаравана аўтарам з надпісам: “Дарагім чытачам бібліятэкі маёй alma matar…” з пажаданнямі здароўя і дабрабыту.

“Атожылкі” – слова, якое не часта пачуеш ці прачытаеш і, напэўна, не лішнім будзе патлумачыць яго значэнне. У прамым сэнсе – гэта малады парастак расліны, у пераносным – нашчадак, патомак. У якім значэнні было выкарыстана такое слова паэткай – кожны для сябе зробіць свой вывад, калі пазнаёміцца з гэтым творам, форма якога вызначана аўтарам як патрыятычна-філасофскі сказ (народная філасофія ў мастацкіх вобразах) і прысвечана яна родным мясцінам Лідзіі Андрэевай, ці калі яшчэ больш канкрэтна – сям’і Галкоўскіх з вёскі Судзілы Клімавіцкага раёну – гаспадару (краяведу) Аляксандру Мікалаевічу, яго жонцы Людміле Аляксандраўне, іх дзецям, унукам, а таксама іх продкам. (Да гэтага прозвішча мае дачыненне і аўтар – яе дзявочае прозвішча – Галкоўская).

Хаця змест гэтай своеасаблівай паэмы і прысвечаны аднаму вялікаму роду, яна вельмі лёгка праецыруецца на лёсы і гісторыі шматлікіх сем’яў нашай Беларусі, бо аўтару ўдалося ў прыватным убачыць агульнае, звязаць лёс аднаго рода з гісторыяй усёй Бацькаўшчыны.

Нельга не заўважыць, што кніга выдадзена з вялікім паліграфічным густам. Высокую якасць друку зноў нам паказала мінскае выдавецтва “Белпрынт”, у якім, дарэчы выхадзілі і папярэднія кнігі Лідзіі Андрэевай. Глыбокі змест твора, напісаны сакавітай беларускай мовай, разам з якаснай паперай, прыгожым шрыфтам, адмысловымі фотаздымкамі, мастацкім афармленнем вокладкі робяць выданне сапраўднай падзеяй у літаратурнай прасторы і Клімавіцкага раёну, і Горак. Засталося толькі дабавіць, што кніга выдадзена за кошт аднаго з яе герояў Аляксандра Мікалаевіча Галкоўскага.

30 ліпеня ў Клімавіцкай раённай бібліятэцы імя Івана Пехцерава адбылася прэзентацыя кнігі з удзелам аўтара і некаторых герояў паэмы. (падрабязней аб гэтым мерапрыемстве можна даведцца на сайце бібліятэкі).

Бясспрэчна, што ў кожнага чытача новая паэма, ці патрыятычна-філасофскі сказ Лідзіі Андрэевай выкліча свае асабістыя асацыяцыі, свае ўражанні, а ў адным можна быць упэўненым – яна нікога не пакіне раўнадушным… Але ж каб мець сваё меркаванне, трэба “Атожылкі” прачытаць. Кнігі (а іх у горадзе пакуль што толькі дзве) чакаюць вас, дарагі чытач, у бібліятэцы акадэміі і ў раённай бібліятэцы імя М. Гарэцкага. Чытайце, разважайце, духоўна ўзбагачайцеся і памятайце пра сваіх продкаў!


Студнёва Марыя, галоўны бібліятэкар аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі імя Д Р. Новікава УА БДСГА








       


                 

Copyright © 2004-2019 УО «БГСХА»