тел/факс +375223378274 | email: kancel@baa.by
                                
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

Презентации, литературные вечера, творческие встречи
Конференции, семинары
Творим красоту своими руками
Мероприятия к Новому году
Международный круглый стол в формате «Телемост»
Проект «Венценосная семья. Путь любви»
«Долг памяти»
Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Аляксея Пысіна
«Мой родны край! Крыніца ты натхнення!»

Главная / О ВУЗе / Библиотека / Мероприятия / Презентации, литературные вечера, творческие встречи / "Максім Гарэцкі. "Ахвярую сваім "Я"…"

"Максім Гарэцкі. "Ахвярую сваім "Я"…"

У мерапрыемстве прынялі ўдзел даследчыкі жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага, пісьменнікі, журналісты, студэнты і выкладчыкі БДСГА, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк.

Алена Сяргееўна Гурская ( кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры міжкультурнай камунікацыі ПУА “Інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава”) у сваім выступленні пазнаёміла прысутных з старонкамі жыцця пісьменніка, звярнула увагу на значэнне Максіма Гарэцкага як пачынальніка мастацкай прозы ў беларускай літаратуры.

Аляксандра Міхайлаўна Чарнавокая (даследчыца жыцця і творчасці М. Гарэцкага) пазнаёміла прысутных з літаратурнай дзейнасцю яго жонкі, пісьменніцы Леанілы Усцінаўны Чарняўскай.

На прэзентацыі выставы прысутнічаў і Віктар Шніп, галоўны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, пісьменнік і паэт. Віктар Анатольевіч расказаў аб кнігах, прысвечаных Максіму Гарэцкаму, што выйшлі ў выдавецтве ў юбілейны год пісьменніка, пакінуў некалькі выданняў у фондзе акадэмічнай бібліятэкі, сярод якіх і сваю асабістую кнігу “Заўтра была адліга” і пачытаў свае творы, прысвечаныя Максіму Гарэцкаму.

Рэжысёр, артыст беларускага радыё Алег Вінярскі, голас якога нам усім добра знаёмы па перадачах, і журналіст Кастусь Антановіч прэзентавалі два аўдыёдыскі твораў М.Гарэцкага – “На імперыялістычнай вайне” і “Дыямант у пабітым шкле”. Дыскі дазваляюць пазнаёміцца з прозай М.Гарэцкага ў мастацкім выкананні Алега Вінярскага і ўяўляюць выдатны матэрыял для выкарыстання ў час правядзення гутарак аб жыцці і дзейнасці Максіма Гарэцкага. І на прэзентацыі артыст прачытаў невялікі урывак з прозы пісьменніка і ўсе прысутныя з асалодай успрымалі яго высокамастацкае выканане.

Уладзімір Маісеевіч Ліўшыц расказаў аб стварэнні сваёй кнігі “Максім Гарэцкі. Сцежкамі жыцця”, адзначыў вялікую ролю спадчыны пісьменніка і неабходнасць больш глыбокага яе вывучэння ў сярэдніх школах.

Аўтар выставы, вядучы навуковы супрацоўнік музея гісторыя беларускай літаратуры Паліна Мікалаеўна Саўген правяла невялікую экскурсію па выставе, звярнуўшы ўвагу прысутных на цікавыя і рэдкія фотаздымкі і дакументы.

Вольга Барысаўна Гулева, загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела музея гісторыі беларускай літаратуры, якая вяла праграму, падзякавала за цёплы прыём, за магчымасць прэзентаваць выставу менавіта на той зямлі, дзе пачынаўся літаратурны лёс пісьменніка. Ад музея гісторыі беларускай літаратуры яна перадала бібліятэцы матэрыялы Гарэцкіх чытанняў, якія штогод арганізоўвае музей.

У заключэнні загадчыца бібліятэкі акадэміі Ларыса Іванаўна Кухарава падзякавала аўтараў выставы і арганізатарам яе з’яўлення ў Горках і выказала надзею на тое, што гэта першае агульнае мерапрыемства пакладзе пачатак наступных агульных праектаў.

У пачатку і напрыканцы мерапрыемства прагучалі урывак з верша Віктара Шніпа і верш Алеся Пісьмянкова (выканалі адпаведна студэнт 4 курса аграэкалагічнага факультэта Маісееў Аляксандр і Алег Кучынскі, студэнт эканамічнага факультэта, 4 курс).

З усімі вышэйназванымі кнігамі і самой выставай можна пазнаёміцца ў бібліятэцы акадэміі на працягу верасня. Выкарыстайце магчымасць яшчэ раз дакрануцца да старонак жыцця нашага таленавітага земляка і яго творчсці.

(Выстава будзе працаваць з 8.00 до 17.00, акрамя суботы і нядзелі, на экскурсіі папярэдне запісвацца па тэлефоне 78-792).

Студнёва М. М., галоўны бібліятэкар аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі імя. Д. Р. Новікава.






       


                   

Copyright © 2004-2020 УО «БГСХА»