тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
02.10.2025

Юбілей Акадэміі

Паэтычнае вiншаванне з юбiлеем акадэмii ад паэткi Алесi Азаранка, інструктара па фізічнай культуры спартыўнага клуба БДСГА

На трох халмах – на Горацкай зямлі –
Нас шчыра Акадэмія вітае.
Тут вучацца зямлі гаспадары
І з-за мяжы далёкай прыязджаюць.
Тут той жыве, ў каго душа баліць,
За гаспадарку, мір пад родным небам,
За тое, каб сумелі накарміць
Усіх пшанічным, цёплым, свежым хлебам.
Сто восемдзесят пяць прайшло гадоў:
Гучаць імёны земляробаў слаўных.
Студэнцкі гарадок – наш цёплы дом –
Вітае ўсіх з павагай і пашанай.

Хвала і гонар тым мазолістым рукам,
Што пахнуць працай на зямлі, духмяным хлебам.
Квітней жа Акадэмія ў вяках
На трох халмах,
Там, дзе зямля кранае неба.

Алеся АЗАРАНКА
Фота Алесi Цэван

Юбилей академии