Пастулат акадэмii
Віншаванне са 185-гадовым юбілеем Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ад горацкага паэта, выпускніка факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі Аляксандра Ведзянеева.
Палеткаў прыгажосць у збожжы спелым.
А хто ж стаіць за прыгажосцю той,
Апроч сялян? Хто не заўсёды ў белым,
Каго ў свой час, без лірыкі пустой,
Сярпы змяніць на новыя камбайны
Абрала Неба каб свяціць зямлю,
Тых навукоўцаў, хто ў жыцці звычаны,
Ды ў справах часам роўны каралю?
Усіх яна ўзрасціла, альма-матэр,
Эліту той сапраўднай збажыны,
Людзей, хто ў справе майстра і аматар –
Мы славім іх, усе яе сыны –
Аграрнай акадэміі аснова,
І кожны цэніць колас залаты.
Тут кожны мае розум навуковы
І ведаў пракладае нам масты.
Аляксандр Ведзянееў, паэт, выпускнік факультэта
механізацыі сельскай гаспадаркі БСГА
Фота Алесi Цэван