Вялікі чалавек з Малой Багацькаўкі
15 лютага ў бібліятэцы імя Д. Р. Новікава прайшло мерапрыемства, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння Максіма Гарэцкага – пісьменніка арыгінальнага, самабытнага таленту, крытыка, літаратуразнаўца, лексікографа, грамадскага дзеяча беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння і нашага зямляка.
Літартурная кампазіцыя была падрыхтавана агульнымі намаганнямі супрацоўнікаў аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі акадэміі (загадчык Шаршнёва Л. А.), аддзела абслугоўвання Цэнтральнай бібліятэкі ім. Максіма Гарэцкага (загадчык Марозава А. А.) і удзельнікамі клуба творчай моладзі «Дэбют» (кіраўнік Гардзеева В. С.).
З дапамогай вядучых і змястоўнай прэзентацыі ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю Максіма Гарэцкага, паслухалі ўрыўкі з яго лістоў, якія дасылаў пісьменнік сваім родным з Вяткі, дзе ён знаходзіўся ў ссылцы і ўспаміны жонкі Леанілы Чарняўскай пра яго апошні арышт у лістападзе 1937 года.
У выкананні дэбютаўцаў прагучалі творы Максіма Гарэцкага і вершы, якія яму прысвяцілі Алесь Пісьмянкоў і Лідзія Андрэева.
На мерапрыемстве можна было пазнаеміцца з творамі Максіма Гарэцкага і кнігамі аб ім на кніжнай выставе, якая была аргнізавана да юбілею пісьменніка ў бібліятэцы імя Д. Р. Новікава.
Аддзел гуманітарна-асветніцкай работы
бібліятэкі імя Д.Р. Новікава УА БДСГА
Фота Аляксандра Гурыкава