«Бацькаўшчына»
22 снежня 2022 г. на кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін факультэта бізнеса і права прайшла VIII Міжнародная краязнаўчая канферэнцыя “Бацькаўшчына”, прысвечаная Году гістарычнай памяці. У якасці арганізатараў канферэнцыі выступілі кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін БДСГА, Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей, Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт генетыкі, біятэхналогіі і інжынерыі імя М.І. Вавілава, Бурацкая ДСГА імя В.Р. Філіпава.
Канферэнцыя выклікала вялікую цікавасць сярод навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў не толькі акадэміі, але і іншых навучальных устаноў нашай краіны. Мерапрыемства прайшло у вочна–завочным фармаце.
На канферэнцыі з дакладам на тэму “Софийская школа в истории могилевского маслоделия и сыроделия” выступіў выкладчык Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжу Зарэмскі У.К.; супрацоўнікі Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея: Дзянісенка М.А. (даклад на тэму “Адаптация историко-культурных ценностей в контексте современного города”), Кальчэўская І.Я. (даклад на тэму “Мастацтву – 30 год”). Таксама актыўны ўдзел у канферэнцыі прынялі студэнты розных факультэтаў акадэміі. Арганізатары атрымалі на разгляд каля 100 навуковых прац. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка артыкулаў.
В. М. Блахін, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін