тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
23.09.2022

«У родным слове – сэрца пачуццё»

19 верасня ў інтэрнаце № 4 Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі адбылася творчая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесяй Цэван “У родным слове – сэрца пачуццё”.

Паэтэса падзялілася думкамі, што для яе значыць родная мова, адзначыла, што трэба далучацца да невычэрпнага багацця беларускай мовы, адчуваць яе глыбіню і мілагучнасць, прывіваць моладзі пашану да роднага слова. Алеся Цэван расказала, як даўно піша на роднай мове, і прачытала свае творы: вершы “Беларусь”, “Вечная любоў”, “Вышлі поштай”, “Жнівеньскае”, “Восень ідзе”, “Усё міне” і апавяданне “Маё каханне”. Усе творы аўтара вобразныя, лірычныя, з філасофскім падтэкстам.

Напрыканцы сустрэчы паэтэса пажадала студэнтам жыць сумленна, заўсёды рабіць правільны выбар, дасягаць пастаўленых мэтаў і ў любых абставінах заставацца людзьмі.

Аляксандра Кулішэвіч, студэнтка меліярацыйна-будаўнічага факультэта

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление