тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
23.09.2022

«Як ты дорага мне, мая родная мова!»

Мільёны людзей яшчэ раз узгадваюць важнасць роднага, успамінаюць свае першыя словы, сказаныя на мове бацькоў, выказваюць павагу народу – стваральніку мовы. Як трапна адзначыў каласік беларускай літаратуры Іван Мележ, «мова – гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ».

21 верасня ў вучэбным корпусе № 10 Беларускай дзяржаўнай сельгаспадарчай акадэміі прайшла акцыя «Шануй сваю родную мову» з раздачай віншавальных паштовак. Студэнты з задавальненнем перакладалі рускія словы на беларускую мову і наадварот. За гэта яны атрымлівалі віншавальныя паштоўкі. Студэнты змаглі акунуцца ў атмасферу самабытнасці і непаўторнасці роднага слова, адчуць багацце адценняў слоў-перакладаў, паспрабавалі праявіць свае здольнасці ў ролі перакладчыкаў.

Ва ўсіх інтэрнатах прайшло стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў «Мае любімае слова па-беларуску», дзе студэнты з кожнай вобласці пісалі на плакаце беларускія словы, якія з’яўляюцца блізкімі і дарагімі для іх і ўжываюцца ў іх мясцовасці.

Каб лепш ведаць родную мову, на ёй трэба размаўляць, і не толькі ў такія святы. Тыдзень завяршыўся, але ёсць надзея, што тут кожны дзень будзе гучаць мілагучнае беларускае слова…

Педагогі-арганізатары аддзела па выхаваўчай рабоце з моладдзю

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление