тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
21.09.2022

«Сэрцам роднага слова краніся»

У межах правядзення Тыдня беларускай мовы супрацоўнікі бібліятэкі ім. Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі падрыхтавалі некалькі кніжных выстаў. Адна з іх – “Сэрцам роднага слова краніся”. На ёй прадстаўлены кнігі самага рознага характару. Вядома ж, гэта падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, метадычныя распрацоўкі, якія дапамагаюць студэнтам у вывучэнні роднай мовы. Акрамя гэтага, можна пазнаёміцца з шэрагам кніг, якія прысвечаны гістарычнаму станаўленню і развіццю беларускай мовы, даведацца аб тым, што яна з’яўляецца адной с самых старажытных славянскіх моў, што ў сярэднія вякі доўгі час была дзяржаўнай на тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага.

Таксама можна пагартаць і тыя шматлікія слоўнікі, што датычаць беларускай мовы і знаходзяцца ў фондзе нашай бібліятэкі. Гэта не толькі слоўнікі, з якіх можна даведацца як перакласці з рускай мовы на беларускую ці наадварот, але і такія цікавыя, як “Слоўнік эпітатаў беларускай мовы” (Мінск. 1998). “Слоўнік цяжкасцяў беларускай мовы” (Мінск, 2004) і інш.

З лепшымі ўзорамі беларускай мовы можна пазнаёміцца і на старонках паэтычных зборнікаў вядомых беларускіх паэтаў у падраздзеле гэтай выставы “Чытаем па-беларуску”, у якім  прадстаўлены кнігі  Янкі Купалы, Рыгора Барадуліна  ды іншых паэтаў нашай рэспублікі.

 Сакавітай, прыгожай беларускай мовай напісаны творы класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. У гэтым можна ўпэўніцца каля кніжнай выставы “Якуб Колас – гонар беларускай літаратуры”. Менавіта гэты паэт, пісьменнік, перакладчык шмат зрабіў для станаўлення літаратурнай беларускай мовы.

Кнігі, што захоўваюцца на паліцах ў бібліятэцы акадэміі, заўсёды стануць вам добрымі памочнікамі ў вывучэнні беларускай мовы. Вывучайце яе, чытайце на беларускай мове, бо, як сказаў Якуб Колас:

“Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю”. 

Аддзел гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі ім. Д. Р. Новікава УА БДСГА

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление

Поздравление