тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
29.06.2022

Слова аб Янку Купалу

Набліжаецца значная дата ў культурным і літаратурным жыцці нашай краіны – 7 ліпеня будзе адзначацца 140-годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Раней бібліятэка імя Д. Р. Новікава ўжо знаёміла карыстальнікаў сайта з  кнігамі паэта, што захоўваюцца на нашых кніжных паліцах. З дапамогай віртуальнай выставы кніг “Слова пра Янку Купалу” мы вырашылі таксама пазнаёміць вас і з тымі выданнямі з фонда нашай бібліятэкі, што прысвечаны яго жыццю і літаратурнай творчасці.

Трэба адзначаць, што кнігі гэтыя самыя розныя – ад невялікіх папулярна-пазнавальных брашур  да сур’ёзных літаратуразнаўчых прац. Гэта выданні, у якіх сабраны цёплыя, усхваляваныя водгукі, цікавыя і трапныя выказванні аб паэце і яго паэзіі тых людзей, з якімі Купала быў знаёмы і кнігі энцыклапедычнага характару, у якіх даследуецца ўсё, што звязана з імем песняра.

Наяўнасць такіх кніг у нашым фондзе зноў нагадвае аб яго універсальнасці і рознабаковасці. Кожнаму чытачу, які захоча падрабязна даведацца аб фактах біяграфіі паэта, аб асаблівасцях яго мастацкага стылю гэтыя выданні стануць добрымі памочнікамі. Знаёмцеся з імі зараз і прыходзьце за імі у бібліятэку акадэміі імя Д. Р. Новікава!

Віртуальная выстава кніг

Бібліятэка імя Д. Р. Новікава УА БДСГА