тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
01.06.2022

Да юбiлею Янкi Купалы

7 ліпеня 2022 года грамадскасць Беларусі будзе адзначаць 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы – вялікага песняра беларускага народа, класіка беларускай літаратуры, заснавальніка (разам з Я. Коласам) беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, першага народнага паэта Беларусі.

Паэт, драматург, публіцыст, ён быў з кагорты тых вялікіх мастакоў свету, якім дадзена глыбока спазнаць сутнасць свайго часу, народа і яго гісторыі, быць выразнікам нацыянальнага характару, народнага светаразумення і светаадчування. Творчасць Янкі Купалы стала мастацкім летапісам дум і спадзяванняў беларускага народа, яна прасякнута гуманістычным пафасам, яна – творчае развіццё лепшых ідэйна-мастацкіх традыцый нацыянальнага фальклору і беларускай літаратуры папярэдніх эпох, а такама сусветнай паэзіі, асабліва славянскай.

Неабходна нагадаць і аб тым, што Янка Купала неаднойчы наведваў Горкі і акадэмію (чэрвень, снежань 1925 года, люты 1928 года, чэрвень 1941 года), сябраваў з дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі Дзям’янам Раманавічам Новікавым.

У нашым горадзе і ў акадэміі ўшанавана памяць беларускага песняра – у батанічным садзе знаходзіцца памятны знак, які нагадвае нам аб яго прыездах у Горкі. У 2012 годзе на будынку бібліятэкі акадэміі была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, прысвечаная народнаму паэту Беларусі і адна з вуліц Горак носіць яго імя.

Але лепшы помнік паэт зрабіў сабе сам, гэта яго літаратурная спадчына – вершы, п’есы, публіцыстыка – і мы прапануем вашай увазе віртуальную выставу кніг Янкі Купалы на беларускай і рускай мовах. Выданні захоўваюцца ў фондзе бібліятэкі акадэміі і з імі вы заўсёды можаце пазнаёміцца бліжэй.

Вiртуальная выстава кніг Янкі Купалы

Прыемнага прагляду!

Бібліятэка ім. Д. Р. Новікава УА БДСГА