тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
16.02.2022

Гiстарычная памяць – сувязь часу i пакаленняў

Наведаць кніжную выставу з такой назвай запрашае бібліятэка ім. Д. Р. Новікава. Прысвечана яна Году гістарычнай памяці, які сёлета абвешчаны ў нашай краіне Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выстава мае некалькі раздзелаў. У першым – “Зямлі маёй мінулы лёс” – адлюстраваны кнігі аб былых часах нашай Бацькаўшчыны, аб тых асобах, якія пакінулі значны след у гісторыі Беларусі –  Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Сымон Будны, Францыск Скарына і іншыя.

Выданні раздзела “У памяці і кнігах назаўсёды” знаёмяць з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі і Горацкага раёна. У ім таксма прадстаўлены кнігі, якія датычаць акадэміі. Гэта “Они сражались за Родину” (аб выкладчыках і супрацоўніках акадэміі, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне); фотаальбом “Весна Победы в фотографиях сержанта Богомолова” (падрыхтаваны і выдадзены Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у 2005 годзе), а таксама кніга Аляксея Міхайлавіча Багамолава “Из пепла и руин” (у ёй сабраны апавяданні, нарысы і фотаздымкі аб асноўных этапах дзейнасці акадэміі і аб удзеле выкладчыкаў і студэнтаў у Вялікай Айчыннай вайне). Несумненна, што ўвагу прыцягне фотаальбом “Победа. Помним и гордимся”, які быў выдадзены выдавецтвам БЕЛТА пры падтрымцы ААТ “АСБ Беларусбанк”. На старонках кнігі змешчаны фотаздымкі аб жорсткай праўдзе вайны, якія застаўляюць задумацца аб тым, што ёсць галоўнае і каштоўнае ў гэтым жыцці.

Вядома ж, арганізатары выставы (а гэта супрацоўнікі аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі акадэміі) не абыйшлі сваёй увагай і кнігі, прысвечаныя багатай гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У раздзеле “Наша гісторыя – наш гонар” прадстаўлены “Летапісы” нашай установы адукацыі, юбілейныя выданні, якія расказваюць аб мінулым і сёняшнім дні акадэміі. Зборнікі матэрыялаў краязнаўчых канферэнцый “Бацькаўшчына” за розныя гады сведчаць аб тым, што наша гісторыя і памяць аб ёй заўсёды хвалявалі і прыцягвалі ўвагу выкладчыкаў і студэнтаў.

Нашы родныя беларускія краявіды адлюстраваны ў мастацкіх альбомах раздзела “Маляўнічая гісторыя Радзімы”. Жывапісныя пейзажы беларускіх мастакоў нагадаюць нам аб такіх сціплых, але такіх дарагіх сэрцу кожнага беларуса куточках нашай прыроды.

Выстава яшчэ раз дае ўяўленне аб тых цікавых і карысных кнігах, што захоўваюцца ў фондах нашай бібліятэкі. Заходзьце да нас, патрымайце у руках і пагартайце старонкі тых выданняў, у якіх так яскрава паўстае  гісторыя Беларусі і наша памяць аб ёй.

З выставай знаёмяцца і дэманструюць кнігу ўдзельнікі клуба творчай моладзі “Дэбют”.

Студнёва Марыя, бібліятэка ім. Д.Р. Новікава

Выставка

Выставка

Выставка

Выставка

Выставка

Выставка

Выставка

Выставка

Выставка

Выставка

Выставка

Выставка

Выставка

Выставка

Выставка