тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
03.01.2022

«Я iду па жыццi з дабрынёй i надзеяй…»

“Я ІДУ ПА ЖЫЦЦІ З ДАБРЫНЁЙ І НАДЗЕЯЙ…”

1 студзеня 2022 года споўнілася 75 год з дня нараджэння Андрэя Міхайлавіча Пугача, выпускніка эканамічнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, працоўная і творчая біяграфія якога была цесна звязана з акадэміяй на працягу больш чым паўстагоддзя. Высокапрафесійны выкладчык, навукоўца, журналіст, кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання “Парнас”, таленавіты выканаўца песенных твораў – у гэтых шматлікіх якасцях Андрэя Міхайлавіча добра ведаюць у акадэміі, Горацкім раёне і за яго межамі.

Бібліятэка ім. Д. Р. Новікава выказвае Андрэю Міхайлавічу шчырыя словы ўдзячнасці за нястомную працу па падрыхтоўцы кніг нашых акадэмічных аўтараў да друку, за плённую сумесную працу ў правядзенні рознапланавых літаратурных мерапрыемстваў, асабліва тых, што датычаць прапаганды літаратурнай творчасці нашых землякоў, і  віншуе юбіляра са значнай жыццёвай датай і надыходзячым Новым годам!

Зычым Андрэю Міхайлавічу і яго сям’і моцнага здароўя, дабрабыту, здзяйснення ўсіх планаў і мар.

Буклет, які мы прапануем вашай увазе, якраз і прысвечаны знамянальнай даце Андрэя Міхайлавіча і нагадае вам аб яго творчай дзейнасці. Знаёмцеся!

Бібліятэка ім. Д. Р. Новікава УА БДСГА


Поздравление

Поздравление