тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
22.12.2021

Зорка Венера ўзыйшла над Зямлёю

15 снежня ў Палацы культуры нашай акадэміі адбылася літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 130-годдзю Максіма Багдановіча. Мерапрыемства было падрыхтавана аддзелам гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі імя Д.Р.Новікава, цэнтрам студэнцкай мастацкай творчасці, народным літаратурным аб’яднаннем «Парнас», удзельнікамі народнага тэатра-студыі «Парадокс» і клубам творчай моладзі «Дэбют» з мэтай ушанавання памяці класіка беларускай літаратуры і папулярызацыі сярод студэнцкай моладзі лепшых узораў беларускай літаратуры.

Гэтая літаратурна-музычная вечарына сабрала шмат людзей, якія цікавяцца жыццём беларускіх пісьменнікаў і іх творчасцю. Удзельнікі мерапрыемства як быццам правялі нас па самых далёкіх, утоеных ад людскіх вачэй сцяжынках жыццёвага шляху паэта. І адбылося мерапрыемства цікавым, займальным з дапамогай вершаў, песень і сцэнак, якія агучваліся з сцэны студэнтамі нашай акадэміі.

Дзякуючы зладжанай працы дзвух выдатных і творчых людзей – рэжысёра народнага тэатра-студыі «Парадокс» – Валянціны Ўладзіміраўны Маркевіч і кіраўніка студэнцкага літаратурнага клуба «Дэбют» – Вікторыі Сяргееўны Гардзеевай на сцэне выступілі студэнты эканамічнага факультэту 3 курса Ганчарэнка Ўладзімір, Гаранская Сабрына, Смалякова Алена, Сакалоўскі Ілля, Хірсан Руслан, а таксама 1 курса – Нарановіч Наталля, Харлап Ангеліна; студэнты 1 курса факультэту бізнэсу і права – Грыбачова Яна, Лупекіна Анастасія, Дыкаленка Мікалай, Міхлюк Аляксей; студэнты 1 курса агранамічнага факультэту: Яўціховіч Ягор, Бяляева Аляксандра, Клімавіч Мацвей, Канапелькіна Аліна; студэнты 1 курса землеўпарадкавальнага факультэту: Кароль Арына, Торган Артур; студэнтка 1 курса факультэту бухгалтарскага ўліку – Сялейка Вераніка

Акрамя творчых студэнтаў і іх цікавых выступаў на сцэне глядачам быў прадстаўлены яркі відэёфільм, які падрыхтавала загадчыца гуманітарна-асветніцкага аддзела акадэмічнай бібліятэкі – Шаршнёва Людміла Аляксандраўна. Гэты відэёфільм многім неінфармаваным людзям нагадаў жыццёвы шлях Максіма Багдановіча і дапамог узгадаць жыццёвыя абставіны, у якіх вырас і сфарміраваўся будучы паэт. Асаблівая ўвага была нададзена яго вершам аб каханні, напоўненымі трапяткімі пачуццямі, пяшчотай і замілаванасцю да тых, каму яны былі прысвечаны. Многія з гэтых вершаў сталі сапраўднымі шэдэўрамі паэтычнага слова на ўсе гады, шмат з іх былі перакладзены на музыку і сталі агульнавядомымі песнямі і рамансамі.

У канцы мерапрыемства засталося ўзгадаць толькі самае патаемнае, выходнае ад самаго Максіма Багдановіча. Вось што ён гаварыў аб сваіх вершах: «Вершы, вершы дарагія! Спарадзіў я вас, маленькіх, у час, калі мне падымала грудзі хваля пачуцця. I няхай яно з вас знікла, хай збляднелі вы, засохлі, усё ж вы будзіце мне згадкі, і за гэта дзякуй вам. Не абміне і чытач вас. I ў яго калісь бывала мысля супольная з маёю, тая ж хваля пачуцця. Усё калісь перажытое пакідала след у сэрцы і ляжала нерухома цёмнай залежжу, пластом. Разварушце ж, мае вершы, гэты пласт: хай згадка згадку кліча, цягне, хай чытач мой зноў былое пражыве!».

Намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце землеўпарадкавальнага факультэту Пшыбыш А.У.
Студэнткі 2 курса землеўпарадкавальнага факультэту – Вешчава Ганна и Карака Настасся.

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера

Зорка венера