тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
06.12.2021

I вобраз паэта натхняе праз вякі…

Багданович

І ВОБРАЗ ПАЭТА НАТХНЯЕ ПРАЗ ВЯКІ…
(Максім Багдановіч і яго творы ў выяўленчым мастацтве Беларусі)

Бібліятэка ім. Д. Р. Новікава ўжо звяртала ўвагу карыстальнікаў сайта на 130-гадовы юбілей Максіма Багдановіча, які будзе адзначацца 9 снежня 2021 года. На старонцы бібліятэкі на сайце можна даведацца аб яго паэтычных зборніках, якія ёсць на нашых паліцах, а таксама пра кнігі аб яго жыцці і творчасці.

Мы вырашылі на гэтым не спыняцца і пазнаёміць вас з  мастакамі, якія звярталіся да вобраза Максіма Багдановіча, да сюжэтаў яго твораў і з тымі карцінамі, што яму прысвечаны.

Асоба Максіма Багдановіча заўсёды прываблівала беларускіх жывапісцаў. На іх палотнах паўстае жывы, паўнакроўны вобраз паэта, які раскрываўся мастакамі ва ўсёй чалавечай прыгажосці: няспынным пошуку таленавітай душы, сыноўняй адданасці Радзіме, светлай веры ў лепшую будучыню. І наогул, тэма Багдановіча займае вельмі прыкметнае месца ў беларускім выяўленчым мастацтве. У вобразнай форме мастакі ўзнаўляюць і ўслаўляюць асобу паэта і даюць адметную мастацкую трактоўку яго творчасці.

Знаёмцеся, калі ласка, з вобразам Максіма Багдановіча ў беларускім выяўленчым мастацтве.

Віртуальная выстава карцін да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча

Бібліятэка ім Д. Р. Новікава УА БДСГА.