Да юбілею Максіма Багдановіча
9 снежня 2021 года грамадскасць Беларусі будзе адзначаць 130-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча – паэта, перакладчыка, літаратурнага крытыка.
Максім Багдановіч быў сярод тых піянераў беларускага нацыянальнага адраджэння, хто спрабаваў паказаць месца і ролю беларускага народа ў гісторыі і часе, сфармуляваць нацыянальную ідэю беларусаў, асэнсаваць шляхі далейшага развіцця беларускай нацыі.
Драматызм тэмпераменту, важкасць слова, высокамастацкасць вобраза, філасофскае бачанне, гістарызм і глыбіня мыслення зрабілі яго волатам нацыянальнага адраджэння. Ён стаў уровень з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Максімам Гарэцкім.
І нам, хто ўжо жыве ў XXI стагоддзі, спадчына паэта цікавая, блізкая і зразумелая, таму што творы яго напоўнены агульначалавечымі каштоўнасцямі, вартасць якіх з гадамі толькі расце.
Прапануем вашай увазе віртуальную выставу кніг Максіма Багдановіча, а таксама літаратуру, прысвечаную яго жыцці і творчасці. Выданні захоўваюцца ў фондзе бібліятэкі акадэміі і з імі вы заўсёды можаце пазнаёміцца бліжэй.
Прыемнага прагляду!
Бібліятэка ім. Д. Р. Новікава УА БДСГА.