тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
19.05.2021

Этнаграфічны марафон «Нам засталася спадчына», прысвечаны Году народнага адзінства, у рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» сярод студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі

18 мая ў Палацы культуры акадэміі ў рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” адбыўся этнаграфічны марафон “Нам засталася спадчына”, прысвечаны Году народнага адзінства. Мерапрыемства праводзілася сярод студэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

“Ноч музеяў” традыцыйна святкуецца ва ўсім свеце з 1997 года.

Штогод падзея становіцца ўсё больш і больш папулярнай. У гэтай акцыі бяруць удзел дзясяткі тысяч музеяў па ўсім свеце. І кожны з іх хоча адсвяткаваць яго неяк па-асабліваму. У гэтую ноч шмат якія музеі адкрыты для наведвальнікаў пасля заходу сонца і амаль да раніцы. Асноўная мэта акцыі – паказаць рэсурс, магчымасці, патэнцыял сучасных музеяў, прыцягнуць у іх моладзь.

У акадэміі навучаюцца студэнты, якія прыехалі ў Горкі з розных куткоў нашай краіны, дзе існуюць свае абрады і традыцыі, свае помнікі гісторыі і культуры, сваё гістарычнае мінулае.

Але ж у нас і шмат агульнага, таго, што нас аб’ядноўвае. Па-першае, гэта Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія. Па-другое, усіх нас разам аб’ядноўвае наша краіна, наша Радзіма, якая завецца Беларусь.

Таму сёлета музей УА БДСГА і Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей аб’ядналі свае намаганні, каб правесці “Ноч музеяў” у незвычайным фармаце.

У рамках этнаграфічнага марафона былі праведзены розныя конкурсы. Удзельнікі краязнаўчага клуба “Кліа” прадэманстравалі строі, якія былі сабраны ў час этнаграфічных экспедыцый па Горацкаму раёну членамі краязнаўчага клуба “Кліа” і супрацоўнікамі Горацкага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея. Факультэтскія каманды, якія прымалі ўдзел ў марафоне, паспрабавалі правільна назваць прадметы побыту ў этнаграфічным квізе, патанцавалі народныя танцы і пагулялі ў народныя гульні, паўдзельнічалі ў конкурсе “Выцінанку выцінаю…”. Тэатралізаваную канцэртную праграму “Пасхальныя валачобнікі” паказалі ўдзельнікі народнага аўтэнтычнага фальклорнага ансамбля “Паршынскія зоры”.

Пераможцам этнаграфічнага марафона “Нам засталася спадчына” стала каманда факультэта бухгалтарскага ўліку “Пінгвіны”, другое месца заняла каманда факультэта бізнеса і права “Пане Каханку”, на трэццім месцы каманда “Каморнікі” землеўпарадкавальнага факультэта. Усіх удзельнікаў павіншаваў са святам рэктар акадэміі Веліканаў Віталій Віктаравіч. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і сэртыфікатамі. Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

Выказваем словы ўдзячнасці спонсарам этнаграфічнага марафона “Нам засталася спадчына”: прафкому студэнтаў УА БДСГА і раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Загадчык музея УА БДСГА Таццяна Лосева.
Фота Аляксандра Гурыкава.

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев

Ночь музеев