тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
14.05.2021

Запрашаем на ноч музеяў!

18 мая ў Палацы культуры акадэміі ў рамках Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» адбудзецца этнаграфічны марафон «Нам засталася спадчына», прысвечаны Году народнага адзінства. Арганізатары:     музей УА БДСГА і Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей. Пачатак мерапрыемства ў 16 гадзін, уваход свабодны.

У рамках этнаграфічнага марафона плануецца правядзенне розных конкурсаў. Удзельнікі змогуць прымерыць этнаграфічнае адзенне, паспрабаваць правільна назваць прадметы побыту ў этнаграфічным квізе, патанцаваць народныя танцы і пагуляць у народныя гульні.

Тэатралізаваную канцэртную праграму “Пасхальныя валачобнікі” пакажа народны аўтэнтычны фальклорны ансамбль “Паршынскія зоры”.

Запрашаем усіх жыхароў горада на Ноч музеяў!!!

Даведкі па тэлефонах: 4-88-19, 4-49-19.

Музей УО БГСХА.

Ноч музеяў