тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
19.04.2021

На літаратурнай ніве

14–16 красавіка ў Мінску адбылася XIX Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці студэнцкай моладзі, прысвечанай Году народнага адзінства. У яе межах прайшло рэспубліканскае мерапрыемства “Арт-палілог “Аўтограф”, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі літаратурных аб’яднанняў устаноў вышэйшай адукацыі, студэнты-аўтары – пераможцы і прызёры  рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці “Аўтограф-2020”.

“Арт-палілог “Аўтограф” складаўся з самых разнастайных мерапрыемстаў: выданне зборніка работ пераможцаў конкурсу літаратурнай творчасці “Аўтограф-2020” і інфармацыйна-метадычнага зборніка па выніках рэалізацыі праекта “Галерэя творцаў”; размяшчэнне ў інтэрнэце метадычных матэрыялаў для кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў і прэзентацыйных матэрыялаў аб іх дзейнасці. Усё гэта было размешчана на інтэрнэт-рэсурсе Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Аркадзя Куляшова.

А 15 красавіка адбылася відэаканферэнцыя, у якой разам з іншымі ўстановамі вышэйшай адукацыі былі прадстаўлены літаратурнае аб’яднанне і клубы акадэміі – “Парнас”, “Родник”, “Дэбют”. У сваім прывітанні ўдзельнікі відэасустрэчы адзначылі адметнасць нашага творчага жыцця, змястоўна пазнаёмілі з гісторыяй літаратурных традыцый нашай установы адукацыі, а таксама  з тымі шматлікімі напрамкамі і разнастайнымі формамі, якія выкарыстоўваюцца ў працы  нашых літаратурных суполак. Выступленні суправаджаліся адмыслова падабранымі маляўнічымі радкамі паэтаў, прысвечанымі нашай акадэміі.

Цікава было даведацца і аб дзейнасці такіх жа літаратурных аб’яднанняў вышэйшых навучальных устаноў г. Мінска і іншых абласцей.

Да гэтага мерапрыемства быў падрыхтаваны відэафільм “На літаратурнай ніве”, у якім чытаюць свае творы студэнты, пераможцы рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці “Аўтограф-2020”, члены літаратурнага клуба “Родник” Алена Капцэвіч, Ангеліна Пажарская, Марыяна  Піражэнка. У відэафільме прынялі ўдзел і члены клуба творчай моладзі “Дэбют” Кацярына  Кавалёва, Дзяніс Мяшчанаў, Сабрына Гаранская, а таксама Крысціна Карцава (народны тэатр-студыя “Парадокс”). Пажадаем нашай таленавітай моладзі натхнення,  творчых поспехаў і новых перамог!

Відэафільм прадстаўляем таксама і вашай увазе (відэаздымка і мантаж Аляксандра Юдзіна).

Людміла Дзеружкова, кіраўнік акадэмічнага літаратурнага клуба “Родник”,
Марыя Студнёва, кіраўнік акадэмічнага клуба творчай моладзі “Дэбют”.

Библиотека