тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
31.03.2021

Узнагароды ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

26 сакавіка 2021 года ў вялікай канферэнц-зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў І Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю». Конкурс быў аб’яўлены ў рамках Года малой радзімы Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі яшчэ ў 2020 годзе. У ліку конкурсных работ — вершы, апавяданні, эсэ і творы іншых жанраў, якія раней не дасылаліся на конкурсы і не друкаваліся. У творах адлюстраваны пачуццё гонару і любоў да малой радзімы, яе гераічнага мінулага, дасягненні ў развіцці рэгіёнаў на сучасным этапе.

У конкурсе прынялі ўдзел 847 чалавек рознага ўзросту і прафесій з усёй Беларусі. Журы вызначыла 200 лепшых работ у 12 намінацыях: “З легендаў і казак былых пакаленняў…”, “Натхняе родная зямля”, “Магутная сіла паэзіі”, “Скарбонка ўспамінаў”, “Старонкі мінулага”, “Краязнаўчы далягляд”, “Мінулае і сучаснасць”, “Мова маёй Радзімы”, “Маладыя галасы”, “Замілаванне родным краем”, “Родныя краявіды”, “Скарбы роднай зямлі”.

На конкурс былі прадстаўлены творы пяці горацкіх аўтараў, і кожны з іх адзначаны дыпломам за выдатныя дасягненнні ў конкурсе творчых пісьмовых работ і каштоўным энцыклапедычным выданнем пра Беларусь. Сярод удзельнікаў і выкладчыкі  Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Пераможцамі ў намінацыі “Магутная сіла паэзіі” сталі Аляксандр Клачкоў, прафесар кафедры сельскагаспадарчых машын факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі, і  ветэран педагагічнай працы, былы выкаладчык акадэміі Лідзія Мініч. У намінацыі “Натхняе родная зямля” дыплом пераможцы атрымала дацэнт кафедры кадастра і зямельнага права землеўпарадкавальнага факультэта БДСГА Святлана Ластачкіна.

Шчыра віншуем нашых шаноўных пісьменнікаў з новымі творчымі дасягненнямі, выдатнай перамогай на рэспубліканскім узроўні і жадаем плёну і натхнення на ніве літаратурнай дзейнасці!

Людміла Дзеружкова, педагог-арганізатар упраўлення па выхаваўчай рабоце з моладдзю .

Церемония

Церемония

Церемония

Церемония

Церемония

Церемония