тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
22.03.2021

Звaны Хaтынi

«Хaтынь – aд cлoвa xaтa. Bёcaчкa ў ляcным кpai ўcягo нa двaццaць шэcць xaт. У caмoй нaзвe – пaэзiя. Пpa яe мoжнa былo б пicaць i нaдтa шчacлiвыя лipычныя вepшы, i нaвaт вяcёлыя paдкi, бo вёcкa дa тpaгeдыi жылa cвaiм cпpaдвeчным, звыклым cялянcкiм жыццём. Аднaк пiшaццa пpa яe тoлькi caмoтнae, тoлькi жyдacнae. Бoль, цяжкi, нeвынocны, кaмeнны ды вoгнeнны, пpocтa нe дaзвaляe пicaць iншae. Гэтa пpaўдa нaшaй пaмяцi, a пpaўдy нe пpыxapoшыш».

Так пісаў пра хатынскую трагедыю Казімір Кaмeйша. І сёння праз столькі гадоў, якія прайшлі з таго часу, мы павінны памятаць пра лёс соцен беларускіх вёсак, якія былі знішчаны карнікамі ў час Вялікай Айчыннай вайны разам з іх жыхарамі.

З нагоды ўшанавання памяці ахвяр той страшэннай вайны каля помніка«Журботнай маці» 20 сакавіка прайшоў мітынг, у якім прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын»,«Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», ветэранскай арганізацыі, воіны-інтэрнацыяналісты, настаўнікі і выхаванцы школ, выкладчыкі і студэнты акадэміі, простыя людзі. Яны схілілі галовы ў час хвіліны маўчання, успомнілі пра падзеі тых часоў, якія закранулі і жыхароў вёсак Горацкага раёна, запалілі свечкі і ўсклалі кветкі да вечнага агню.

Патапенка М.В., прарэктар па выхаваўчай рабоце.
Фота: М. Дудыка, М. Ляўцоў.

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь

Хатынь