тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: г. Горки, ул. Мичурина, 5
                              
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

О ВУЗе
Ректорат
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление по воспитательной работе с молодежью
Информация для сотрудников
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов
Panda TV

Главная / Новости / Главные новости

«Быў.Ёсць. Будзе. Сёння і заўтра, і вечна…»

07.12.2020

«Быў.Ёсць. Будзе. Сёння і заўтра, і вечна…»

«Быў.Ёсць. Будзе.
Сёння і заўтра, і вечна…»

Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - беларускі пісьменнік, паэт, драматург, публіцыст, сцэнарыст. Творамі якого ганарыцца кожны беларус і з вялікім задавальненнем зачытваюцца чытачы з розных краін свету. За яго кнігамі, якія выходзілі ў друк шасцідзесяцітысячнымі тыражамі і больш, заўсёды стаялі чэргі. Не верыцца!? Той, хто сустракаўся з ім калісці, бачыў яго, запомніў гарэзлівага чалавека са спецыфічным пачуццем гумару. У гэтым годзе У. Караткевічу споўнілася бы 90 год. Ён назаўжды застаўся у памяці маладым, заўсёды самым чытаемым пісьменнікам, які ўваходзіць у топ 10 самых знакамітых аўтараў Беларусі.

Творы Уладзіміра Караткевіча з захапленнем чытаюць розныя людзі, рознага ўзросту і густаў. У кожнага чалавека свой Караткевіч – адны аматары яго гістарычных прыгодніцкіх раманаў, другія знаходзяць у яго вершах тое што адчувая іх душа, а для трэціх каштоўны сумленны роздум яго эсэ. Піьменнік быў аднолькава таленавіты амаль ва ўсіх літаратурных жанрах.

Шмат яго твораў былі перакладзены і перакладаюцца на нямецкую, балгарскую, грузінскую, іспанскую, французскую, англійскую і іншыя мовы свету. Таксама існуе шмат перакладаў твораў Уладзіміра Сяменавіча на рускую мову.

Асобе Уладзіміра Караткевіча, яго творчасці, яго жыццёваму шляху прысвечана шмат кніг, даследванняў, навуковых прац.

Да юбілею Караткевіча у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі было падрыхтавана і праведзена шмат мерапрыемстваў.

Аб адным з іх, якое праходзіла ў бібліятэцы ім. Д. Р. Новікава, хацелася б расказаць больш падрабязна. Акцыя «Чытаем Караткевіча разам» на прасторах сацыяльнай сеткі Instagram.

Акцыя была падрыхтавана (відэаздымка і мантаж) бібліятэкарам Вікторыяй Гардзеевай, з мэтай прыцягнення да чытання твораў Уладзіміра Сямёнавіча. Усё, што было патрэбна да ўдзела ў акцыі гэта прачытаць выразна любімы твор Караткевіча, запісаць відэа і размясціць у сацыяльнай сетцы Instagram на сваёй або на старонцы biblioteka_academy з хэштэгам #чытаем_Караткевіча_разам. Удзел у акцыі прынялі: студэнты, супрацоўнікі бібліятэкі, выкладчыкі кафедры лінгвістычных дысцыплін. І, самае галоўнае, у ўдзельнікаў акцыі актывізавалася цікавасць да асобы і творчасці гэтага ўнікальнага аўтара. Бо дакранушыся да яго таленту душою, немагчыма не цытаваць яго радкі з высокім духоўным сэнсам…

Удзельнікі акцыі надзвычайна нераўнадушныя і творчыя.

Бібліятэка акадэміі выказвае шчырую падзяку за ўдзел у акцыі: Ганне Іванаўне і Пятру Іванавічу Малько, Ірыне Мікалаеўне Курловіч, Аксане Сцяпанаўне Заляшчонак, Алене Аляксандраўне Сафронавай, Галіне Яўгенаўне Мядзведзевай, Людміле Аляксандраўне Шаршнёвай, Вікторыі Сяргееўне Гардзеевай, Ларысе Васільеўне Панус, Анастасіі Сідаровіч, Аляксандру Давыдаву, Цімуру Германовіч, Ніне Глёкавай.

Акцыя завяршылася, але Караткевіч застаўся назаўжды ў нашых сэрцах, і мы працягваем чытаць яго творы. Сапраўдны талент пісьменніка натхняе праз гады і стагоддзі – таму Караткевіч быў, есць, будзе.

Гардзеева Вікторыя бібліятэкар 2 катэгорыі бібліятэкі ім. Д. Р. Новікава.

Гардзеева Вікторыя

Германовіч Цімур

Глёкава Ніна

Заляшчонак Аксана

Курловіч Ірына

Малько Ганна

Малько Пётр

Мядзведзева Галіна

Панус Ларыса

Сафронава Алена

Сідаровіч Анастасія

Шаршнёва Людміла









 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

                   

Copyright © 2004-2021 УО «БГСХА»