тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
11.11.2020

Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

У канцы лістапада грамадскасць Беларусі будзе адзначаць 90-годдзе Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча. Пісьменніка па праву называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры, які змог цалкам раскрыць душу народа, яго нацыянальны характар.

А 9-га лістапада  імя гэтага творцы незвычайнага таленту, адной з найбольш яркіх фігур беларускай літаратуры XX стагоддзя ўспомнілі ў бібліятэцы ім. Д. Р. Новікава на літаратурна-музычнай вечарыне “І не знікаць паэтам вечна, у вечнай песні жывучы…”.

Прысутныя, студэнты агранамічнага факультэта, паглядзелі невялікі відэафільм, які пазнаёміў іх з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, ад вядучых даведаліся аб тым, што Караткевіч у 1962 годзе двойчы прыязджаў у Горкі да сваёй стрыечнай сястры.

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры лінгвістычных дысцыплін Ганна Іванаўна Малько ў сваім выступленні адзначыла, што Караткевіч быў таленавітым не толькі як паэт і празаік, але і як драматург, сцэнарыст, публіцыст.

Паэтычныя творы, якія прагучалі ў выкананні ўдзельнікаў клуба “Дэбют”, далі прысутным магчымасць упэўніцца ў яркім і самабытным дараванні паэта, у тым, што яго вершы поўныя паэтычнай ўзнёсласці, смелай метафарычнасці і глыбіні. Многія  паэтычныя радкі Караткевіча былі пакладзены на музыку і некалькі песень былі прадстаўлены увазе слухачоў (“Дзе мой край”, “На Беларусі Бог жыве”, “Я іду лугавою дарогаю”).

На сустрэчы рэфрэнам гучала думка аб тым, што постаць Уладзіміра Караткевіча назаўсёды застанецца ў беларускай літаратуры і культуры, будзе для усіх нас прыкладам самаадданага служэння Бацькаўшчыне.

Лепш уявіць, што адбывалася на вечарыне, прысвечанай памяці Караткевіча, вам дапаможа прэзентацыя, якую мы прадстаўляем увазе карыстальнікаў сайта. Глядзіце і, галоўнае, чытайце Уладзіміра Караткевіча!

Студнёва Марыя, бібліятэка ім. Д. Р. Новікава.

Короткевич

Короткевич

Короткевич

Короткевич

Короткевич

Короткевич

Короткевич

Короткевич