тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
09.09.2020

Цікава ведаць, карысна пазнаёміцца

Алексей Пысин

Фонд бібліятэкі ім. Д. Р. Новікава Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі папаўняецца інфармацыяй у розных выглядах – і на папяровых носьбітах, і на электронных. На адну такую кнігу ў электронным выглядзе і хацелася б звярнуць вашу ўвагу.

Яна належыць пяру пісьменіка, краязнаўцы Віктара Арцем’ева і прысвечана 100-годдзю беларускага паэта, таленавітага лірыка, франтавіка, ураджэнца Магілёўшчыны Аляксея Пысіна. Называецца кніга “Народны душою… : жыццё і творчасць Аляксея Пысіна”. Гэта ўжо не першая кніга Віктара Іванавіча аб нашым таленавітым земляку і сваім блізкім сябру, бо аўтара можна лічыць сапраўдным біёграфам і даследчыкам лёсу паэта. Але ў дадзеным выданні найбольш поўна і грунтоўна адлюстраваны ўсе бакі жыцця і творчасці паэта, гэта сапраўдная энцыклапедыя  цікавых фактаў з жыцця Пысіна. А многія старонкі чытаюцца як сапраўдны летапіс літаратурнага жыцця  Магілёўшчыны ў 60-80 гады мінулага стагоддзя.

Звяртайцеся да электроннага каталога бібліятэкі акадэміі.

Прыемных  уражанняў!

Бібліятэка ім. Д. Р. Новікава УА БДСГА