тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: г. Горки, ул. Мичурина, 5
                              
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

О ВУЗе
Ректорат
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление по воспитательной работе с молодежью
Информация для сотрудников
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов
Panda TV

Главная / Новости / Главные новости

Конкурс на ўдзел у Праграме Фулбрайта для выпускнікоў беларускіх ВНУ ў 2021 – 2022

20.07.2020

Конкурс на ўдзел у Праграме Фулбрайта для выпускнікоў беларускіх ВНУ ў 2021 – 2022

чцв, 2020-07-16 11:16

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае конкурс на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта для выпускнікоў беларускіх ВНУ і маладых прафесіяналаў з мэтай атрымання ступені магістра на 2021-2022 навучальны год. Неабходнай умовай для ўдзелу ў праграме з’яўляецца наяўнасць ступені бакалаўра. Праграма Фулбрайта забяспечвае фінансаванне на працягу ўсёй праграмы, а менавіта кошт навучання, авіябілетаў, стыпендыі і медыцынскага страхавання. Зацікаўленыя кандыдаты павінны запоўніць анлайн-заяўку да 1 верасня 2020 года.

Праграма дазваляе ўдзельнікам вучыцца і ажыццяўляць даследаванні на працягу двух гадоў ва ўніверсітэтах ЗША з мэтай атрымання ступені магістра ў галіне эканомікі, адукацыі, экалагічнай палітыкі і кіравання, міжнародных адносін, журналістыкі і масавых камунікацый, юрыспрудэнцыі, бібліятэчнай справы і некаторых іншых. Удзельнікі адбіраюцца ў выніку адкрытага конкурса.
У дадатак да стыпендый, на конкурснай аснове будуць даступныя стажыроўкі. Гэты конкурс будзе праходзіць у ЗША пасля таго, як удзельнікі прыступілі да заняткаў.
Удзельнікі праграмы Фулбрайта ўязджаюць у ЗША па візе J-1, якая абавязвае атрымальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на як мінімум два гады.

Кваліфікацыйныя патрабаванні:

  • Беларускае грамадзянства і месца жыхарства ў цяперашні час
  • Грунтоўнае веданне пісьмовай і размоўнай англійскай мовы
  • Завершаная вышэйшая адукацыя і ступень эквівалентная ступені бакалаўра

Для дадатковых пытанняў, калі ласка, пішыце  на адрас электроннай пошты belarusprogram@gmail.com

Адбор кандыдатаў на ўдзел у Праграме Фулбрайта праводзіцца ў Аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры амбасады ЗША ў Мінску. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаныя на інтэрв’ю ў верасні 2020 года.
Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове або інваліднасці.

Наскова С.А., начальнік аддзела па міжнародным супрацоўніцтве.








 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

                   

Copyright © 2004-2021 УО «БГСХА»