тел/факс +375223378274 | email: kancel@baa.by
                              
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

О ВУЗе
Ректорат
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление по воспитательной работе с молодежью
Информация для сотрудников
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов
Panda TV

Главная / Новости / Главные новости

Студэнцкая навуковая канферэнцыя па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці і алімпіяда па ахове працы

07.04.2020

Студэнцкая навуковая канферэнцыя па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці і алімпіяда па ахове працы

26–27 сакавіка 2020 г. на базе кафедры бяспекі жыццядзейнасці УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія” адбылася чарговая рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Забяспячэнне бяспекі жыццядзейнасці на сучасным этапе развіцця грамадства”, у якой прынялі ўдзел студэнты нашай акадэміі (факультэты: механізацыі сельскай гаспадаркі, аграэкалагічны, біятэхналогіі і аквакультуры, бухгалтарскага ўліку, землеўпарадкавальны, эканамічны), а таксама студэнты УА “Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт” і УА “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт”.

Студэнты паспяхова прадставілі і дэталёва абмеркавалі 53 даклады па пытаннях аховы працы, бяспекі жыццядзейнасці чалавека і абароны насельніцтва і аб’ектаў ад надзвычайных сітуацый.

27 сакавіка на базе кафедры БЖД УА БДСГА адбылася таксама алімпіяда па ахове працы “Студэнт і навукова-тэхнічны прагрэс”, у якой прынялі ўдзел 39 студэнтаў некалькіх факультэтаў нашай акадэміі (механізацыі сельскай гаспадаркі, аграэкалагічнага, біятэхналогіі і аквакультуры, бухгалтарскага ўліку, землеўпарадкавальнага, эканамічнага).

Хочацца падзякаваць выкладчыкам з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (Босак В.М., Кандраль А.Я., Кудраўцаў А.М., Малашэўская В.В., Акуліч М.П., Цайц М.В. – кафедра бяспекі жыццядзейнасці, Мажугін Я.І., Гарэлька У.М., Казакоў А.Л., Рубец С.Р., Сенцюроў М.С., Шапараў В.А. – кафедра трактароў, аўтамабіляў і машын для прыродаўпарадкавання), Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (Андруш В.Р., Місун Аляксандр Л., Місун Аляксей Л., Місун Л.У., Місун І.М.); Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (А.Г. Агейчык) і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (Гармаза А.К., Чарнушэвіч Р.А., Ярмак І.Ц.), дзякуючы высілкам якіх і былі арганізаваны і праведзены дадзеныя рэспубліканская студэнцкая навукова-практычная канфэрэнцыя і алімпіяда па ахове працы.

Віктар Босак, доктар с.-г. навук, прафесар, загадчык кафедры бяспекі жыццядзейнасці.







       


                   

Copyright © 2004-2020 УО «БГСХА»