На малую радзіму класіка беларускай літаратуры
19 верасня ў межах мерапрыемстваў да Года малой радзімы адбылася эксурсія ўдзельнікаў акадэмічных клубаў “Клио”, “Родник”, “Дэбют” у вёску Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна, у якой 125 год таму назад нарадзіўся класік беларускай літаратуры Максім Іванавіч Гарэцкі. На тым месцы, дзе некалі стаяла хата сям’і Гарэцкіх, зараз знаходзіцца музей, экспазіцыя якога расказвае аб жыцці і дзейнасці пісьменніка. Студэнты таксама наведалі вясковыя могілкі, дзе, ў даволі добрым стане, захавалася пахаванне родных Максіма Гарэцкага – бацькі Івана Кузьміча і маці Ефрасінні Міхайлаўны.
Несумненна, што трэба захоўваць, берагчы і наведваць тыя мясціны, дзе нарадзіліся лепшыя сыны нашай Беларусі.
Гэта невялікае падарожжа арганізавала кіраўнік клуба “Клио” Таццяна Уладзіміраўна Лосева і адбылося яно дзякуючы рэктарату, фінансавай падтрымцы прафсаюзнага камітэта студэнтаў акадэміі. Шчырае дзякуй ад удзельнікаў экскурсіі яго старшыні Віталю Мікалаевічу Сідзюку. Наша удзячнасць і любімаму вадзіцелю акадэмічных падарожнікаў Мікалаю Анатольевічу Скаромнаму, які, як заўсёды, быў на прафесійнай вышыні.
Студнёва М.М., кіраўнік клуба творчай моладзі “Дэбют”