тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
24.11.2017

Прэзентацыя кнігі “Формулы жыцця” Аляксандра Клачкова

21 кастрычніка ў малой чытальнай зале бібліятэкі акадэміі адбылася прэзентацыя кнігі “Формулы жыцця” вядомага ў Беларусі вучонага, педагога, паэта Аляксандра Клачкова.

У чэрвені бягучга года прафесар кафедры сельскагаспадарчых машын, доктар тэхнічных навук адзначыў свой 65-гадовы юбілей.

Аляксандр Віктаравіч выпускнік мехфака Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У роднай  навучальнай установе  ён працуе і сёння. Прайшоў усё ступені выкладчыцкай працы ад асістэнта да прафесара кафедры. Працаваў прарэктарам акадэміі па навуцы, загадчыкам кафедры. Ён падрыхтаваў 6 кандыдатаў навук. Ім выдадзена 570 навуковых і вучэбна-метадычных работ,  аўтар 59 вынаходніцтваў.

Не менш значным накірунакам яго дзейнасці з’яўляецца літаратурная творчасць. З-пад яго пяра выйшла 11 паэтычных зборнікаў. Выхад у свет кнігі “Формулы жыцця” стаў добрай справаздачай аўтара да юбілею.

Кожная кніга вершаў у Аляксандра Віктаравіча мае свае адметныя рысы, галоўную тэму, але ўсе іх аб’ядноўвае лірычны і філасофскі пачатак яго паэзіі. У сваіх вершах аўтар імкнецца асэнсаваць розныя філасофскія катэгорыі і ахапіць паэтычным позіркам самыя разнастайныя эмоцыі чалавека. У новым зборніку аўтар працягвае асэнсоўваць жыццё, паказвае яго прыгажосць і непаўторнасць.

На прэзентацыю былі запрошаны студэнты, выкладчыкі акадэміі, члены народнага літаратурнага аб’яднання “Парнас”, аматары паэзіі А. Клачкова.

Пазнаёміца са зместам кнігі прысутным дапамаглі М.М.Студнёва, галоўны бібліятэкар бібліятэкі акадэміі і удзельнікі клуба творчай моладзі “Дэбют”, якія выканалі вершы з новай кнігі аўтара. Прагучалі і дзве песні, напісаныя на словы Аляксандра Віктаравіча – “Жыві, акадэмія!” і “Буслы Беларусі”.

На прэзентацыі прагучала шмат цікавых выступленняў. Адзначым некаторыя з іх. Свае ўражанні ад кнігі выказалі рэдактары зборніка – В.П. Зеньковіч, Л.М. Дзеружкова, калегі па пяру – С.І. Варухіна. А.С. Сенцюроў. З выхадам новай кніжкі паэзіі паэта павіншавалі намеснік загадчыка бібліятэкі акадэміі Г.Я. Мядзведзева, начальнік упраўлення па выхаваўчай рабоце І.М. Рындзіна.

Можна з упэўненасцю сказаць, што на акадэмічным “Парнасе” з’явілася яшчэ адна кніга паэзіі высокага гатунка, якая, несумненна, зацікавіць аматараў паэзіі.

А.М.Пугач. кіраўнік народнага  літаратурнага аб’яднання “Парнас”

Фотаздымкі Аляксандра Гурыкава

Фотаздымкі Аляксандра Храмко