тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
28.10.2016

Праграма прафесійнага абмену PHP для інаватараў і сацыяльных прадпрымальнікаў (ЗША)

Бюро адукацыйных і культурных праграм Дзярждэпартамента ЗША запрашае на праграму прафесійных абменаў "The Professional Fellows Program" (PHP).

У праграме могуць удзельнічаць грамадзяне Беларусі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Малдовы, Грузіі, Турцыі, Расіі, Камбоджы, Бірмы, Брунея, Інданэзіі, Лаоса, Малазіі, Філіпін, Сінгапура, Таіланда, В'етнама.

Стажыроўка ў ЗША пройдзе з 24 красавіка па 2 чэрвеня 2017 года. Тэма прафесійнага абмену для беларусаў - "Інавацыі і прадпрымальніцтва".

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост 25-35 год;
  • вольнае валоданне ангельскай мовай;
  • 2 гады адпаведнага працоўнага досведу, працоўная занятасць у бягучы момант;
  • лідарскія якасці, здольнасці кааперацыі і супрацоўніцтва;
  • прафесійная зацікаўленасць у тэме стажыроўкі.

Вітаюцца: прадстаўнікі ўрадавых арганізацый (установы, што працуюць над павелічэннем пакуль не прадстаўленых у эканоміцы людзей); бізнесоўцы (тыя, хто актыўна развівае карпаратыўную сацыяльную адказнасць, інш.); арганізацыі па сацыяльных інавацыях і сацыяльным прадпрымальніцтве; прадстаўнікі НДА, што працуюуць над павелічэннем ролі ў эканоміцы маргіналізаваных груп і колькасці працоўнай сілы; прадстаўнікі ўніверсітэтаў і акадэмічнай супольнасці (інкубатараў, акселератараў, універсітэцкіх цэнтраў ці праграм, якія сфакусаваны на развіцці бізнесу, фінансавай пісьменнасці, турызму, эканамічнага развіцця).

Арганізатары пакрыюць усе выдаткі, звязаныя з удзелам у праграме. Выпускнікі змогуць далучыцца да рэсурсаў сусветнай сеткі прафесіяналаў-аднадумцаў у вызначанай сферы.

Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды. Дэдлайн - 15 лістапада 2016 года. Падрабязнасці тутСтаронка для беларускіх удзельнікаў праграмы на Фэйсбуку.

 

Крыніца: ProfessionalFellows.AmericanCouncils.org