тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
06.05.2016

Анлайн-курс па падрыхтоўцы да іспытаў TOEFL

Першы анлайн-курс "Падрыхтоўка да тэсту TOEFL: Інсайдарскі гід" - гэта ўнікальная магчымаць падрыхтавацца да іспытаў TOEFL і развіць навыкі маўлення на ангельскай мове на ўзроўні, які патрабуюць універсітэты, інстытуты, агентствы рэкруцінгу. Бясплатны анлайн-курс распрацаваны пры падтрымцы Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (MIT) і Гарвардскага універсітэта.

Пачатак навучання - 13 чэрвеня (панядзелак) 2016 года. Курс разлічаны на 6 тыдняў і распрацаваны экспертамі, якія склалі тэст TOEFL.

Першы тыдзень навучання - уводзіны ў курс. Кожны тыдзень прысвечаны разнастайным навыкам валодання мовай (чытанне, разуменне на слых, маўленне, пісьменнасць). Заключны тыдзень курса ўключае практычныя парады і інфармацыю наконт іспытаў.

Курс насычаны сціслымі лекцыямі і відэаролікамі па пытаннях кожнай тэмы і прыкладамі адказаў з мінулых тэстаў з тлумачэннямі. Падчас сесійных лекцый, прысвечаных маўленню і пісьму на ангельскай, кожны ўдзельнік зможа атрымаць фідбэк і ацэнку з боку экспертаў. Падзяліцца інфармацыяй і абмяняцца досведам са студэнтамі з усяго свету ўдзельнікі змогуць на адмысловых дыскусійных пляцоўках. Навучанне займае 2 гадзіны на тыдзень. Запісацца на анлайн-курс можна на гэтай старонцы.