тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: г. Горки, ул. Мичурина, 5
                              
Поиск по сайту:
 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

О ВУЗе
Ректорат
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление по воспитательной работе с молодежью
Информация для сотрудников
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов
Panda TV

Главная / Новости / Главные новости

Стажыроўкі для навукоўцаў па праграме Фулбрайта (ЗША)

13.10.2015

Стажыроўкі для навукоўцаў па праграме Фулбрайта (ЗША)

Амбасада ЗША ў Беларусі ладзіць конкурс на ўдзел у Праграме імя сенатара Фулбрайта для беларускіх навукоўцаў, даследчыкаў, выкладчыкаў універсітэтаў і спецыялістаў з акадэмічных устаноў Беларусі, якія маюць ступень кандыдата або доктара навук.

Удзел у праграме прадугледжвае рэалізацыю навуковых даследаванняў і/альбо лектарскай дзейнасці ў амерыканскіх універсітэтах тэрмінам 3-6 месяцаў. У межах дадзенай праграмы атрыманне навуковай ступені ў ЗША не прадугледжваецца.

Галіны даследванняў: біялогія, хімія, фізіка, матэматыка, інфармацыйныя навукі, інжынерыя, экалогія, медыцына і ахова здароўя, сельская гаспадарка, сацыяльная работа, эканоміка, дзяржкіраванне, паліталогія, бізнес-адміністраванне, права, гісторыя, адукацыя, журналістыка, сацыялогія, выкладанне ангельскай мовы, амерыканістыка, псіхалогія, бібліятэказнаўства, кіназнаўства, горадабудаўніцтва, тэатр.

Кандыдаты мусяць:

- быць грамадзянамі Беларусі,

- мець навуковую ступень кандыдата навук або доктара навук,

- добра валодаць ангельскай мовай,

- мець магчымасць атрымаць прымальнае медыцынскае пасведчанне пра стан здароўя.

Кандыдаты павінны мець асноўнае месца працы ў якасці выкладчыка ці навуковага супрацоўніка ў адной з вышэйшых навучальных ці даследчыцкіх устаноў Беларусі. Вітаюцца кандыдаты, якія па вяртанні ў Беларусь падзеляцца атрыманым досведам і ведамі з калегамі. Дадзены досвед павінен мець значэнне таксама для прымаючага амерыканскага ўніверсітэта.

Удзельнікі праграмы Фулбрайта  - гэта праваднікі роднае культуры і мусяць быць падтрыхтаванымі прадстаўляць сваю краіну (яе гісторыю і культуру), распавядаць пра тэматыку ўласных навуковых даследаванняў у навуковых колах і перад грамадскасцю.

Удзельнікі праграмы Фулбрайта атрымліваюць амерыканскую візу тыпу J-1, якая абавязвае яе ўладальніка вярнуцца ў краіну свайго пражывання пасля завяршэння стажыроўкі на тэрмін як мінімум 2 гады.

Праграма фінансуецца Дзярждэпартаментам ЗША. Арганізатары аплочваюць: міжнародны пералёт; медыцынскую страхоўку; штомесячную стыпендыю на працягу ўсяго тэрміну стажыроўкі; набыццё навуковай літаратуры. Арганізатары таксама ажыццяўляюць штомесячную выплату на члена сям'і, які суправаджае ўдзельніка праграмы, і аказваюць фінансавую дапамогу пры ўладкаванні на новым месцы.

 Заяўка кандыдата ўключае:

  • дэталёвае апісанне запланаванай даследчай дзейнасці / тэматыкі лекцый у Злучаных Штатах,
  • прафесійнае рэзюмэ,
  • 3 рэкамендацыйныя лісты,
  • бібліяграфію (праграму даследаванняў) і /альбо праграму курса лекцый,
  • ліст-запрашэнне ад амерыканскага ўніверсітэта (пры наяўнасці),
  • копію пасведчання аб доктарскай або кандыдацкай ступені,
  • копію пашпарта.

Запоўніць анлайн-заяўку кандыдатам неабходна да 5 лістапада 2015 года.

Адбор удзельнікаў праграмы ладзіцца аддзелам інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Беларусі. Выбраныя кандыдаты будуць запрошаны на інтэрв'ю ў снежні 2015 года. Канчатковыя вынікі набору стануць вядомыя ў пачатку 2016 года.

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім удзельнікам і не дыскрымінуе іх па расавых, палавых, рэлігійных, нацыянальных і этнічных прыкметах, сэксуальнай арыентацыі, мове, інваліднасці.

- See more at: http://by.odb-office.eu/anonsy_/stazhyrouki-dlya-navukoucau-pa-pragrame-fulbrayta-zsha#sthash.WR1a4ilg.dpuf








 
 Академия 
 Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Аспирантура, докторантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

                   

Copyright © 2004-2021 УО «БГСХА»