14.09.2015
Урад Чэхіі прапануе стыпендыі для беларусаў
Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі адкрывае пяць стыпендый на навучанне ва ўніверсітэтах Чэхіі.
Каб атрымаць наступную падтрымку…
- 4 стыпендыі для вучобы па праграме бакалаўраў на чэшскай мове. Праграма прызначана для выпускнікоў сярэдніх школ і прадугледжвае год наведвання курсаў для вывучэннячэшскай мовы. Пасля чаго стыпендыяты здадуць уступныя іспыты па спецыяльнасцях “сацыяльныя навукі”, “прыродазнаўчыя навукі”, “сельская гаспадарка”. Кандыдаты абіраюць дзяржаўнае вну, якое іх цікавіць, і вучэбную праграму ў межах спецыяльнасці самастойна;
- 1 стыпендыю для вучобу па праграме магістраў (для студэнтаў, які здалі іспыты на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на ангельскай мове па накірунках “эканоміка“, “сельская гаспадарка“, “інфарматыка“, “навакольнае асяроддзе“, “энергетыка“
кандыдаты на атрыманне стыпендыі мусяць зарэгістравацца да 30 верасня на сайце. Калі ўзнікнуць праблемы/пытанні тэхнічнага характару, звяртайцеся на адрас registr@dzs.cz.
Адпаведныя інтарэсам вучэбныя праграмы і спіс універсітэтаў можна знайсці ў гэтым дакуменце.
Навучанне па стыпендыі стартуе 1 верасня 2016 года. На гэты момант кандыдаты мусяць сягнуць мяжы паўналецця (18 гадоў).