тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь

30.10.2018

Мой родны край! Крыніца ты натхнення!

Праект з такой назвай дзейнічае ў бібліятэцы імя Д.Р.Новікава. Прысвечаны ён Году малой радзімы і падрыхтаваны агульнымі намаганнямі супрацоўнікаў аддзела гумунітарна-асветніцкай работы бібліятэкі акадэміі і Горацкага раённага гістарычна-этнаграфічнага музея 

У беларускай літаратуры і мастацкай культуры ёсць шматлікія творы, якія імкнуцца перадаць непаўторнасць нашых беларускіх краявідаў, шматпакутную і велічную гісторыю, унікальнасць і непаўторнасць розных куточкаў нашай Айчыны.

Гэта адлюстравана і на праекце “Мой родны край! Крыніца ты натхнення!”. Выставы кніг і карцін, якія разгорнуты ў межах праекта, яшчэ раз падкрэсліваюць тое, што родная зямля, родны куточак па-сапраўднаму з’яўляюцца крыніцай натхнення для паэтаў і матакоў, бо, бяспрэчна, кожны творца ў сваім жыцці звяртаецца да гэтай тэмы.

Паэты малююць вобраз нашай Беларусі, свайго роднага кутка словамі, метафарамі, параўнаннямі – шчырыя паэтычныя радкі можна знайсці, пагартаўшы зборнікі на кніжнай выставе “І льецца радок пра родны куток”. Вершы, прысвечаныя акадэміі, леглі ў аснову відыёроліка, які быў зняты лабарантам ТСН А.С.Юдзіным. Галоўныя ролі ў своеасаблівым маленькім кіно выканалі ўдзельнікі клуба творчай моладзі “Дэбют”.

На выставе “Колеры роднай зямлі” экспануюцца карціны горацкіх мастакоў з такімі пазнавальнымі пейзажамі – нашы азёры, гаі, інтэрнаты, іншыя знаёмыя куточкі акадэміі і Горак.

У межах праекта праводзяцца таксама разнастайныя мерапрыемствы – куратарскія і класныя гадзіны для студэнтаў і школьнікаў, сустрэчы з горацкімі аўтарамі і мастакамі, літаратурна-музычныя кампазіцыі.

Запрашаем усіх наведаць бібліятэку, пазнаёміцца з творчасцю паэтаў і мастакоў і успомніць сваю маленькую радзіму, якая у кожнага чалавека застаецца назаўсёды ў яго сэрцы.

Праект працягне сваю работу і ў лістападзе. Заходзьце, чакаем!!! 

Марыя Студнёва, галоўны бібліятэкар аддзела гуманітарна-асветніцкай работы бібліятэкі УА “БДСГА”