тел/факс +375223378274
email: kancel@baa.by
Адрес: 213410,
Могилевская обл.,
г. Горки, ул. Мичурина, 5
Обратная связь
28.02.2018

Набор на бясплатную праграму Professional Fellows Program - «Стажыроўка ў інавацыйнай і прадпрымальніцкай інфраструктуры ЗША»

Новы набор на бясплатную конкурсную праграму Professional Fellows Program - «Стажыроўка ў інавацыйнай і прадпрымальніцкай інфраструктуры ЗША» восенню 2018 года. Узяць удзел могуць кандыдаты(кі), якія нарадзіліся ў перыяд з 16 лістапада 1982 года па 10 кастрычніка 1993 года. Усе выдаткі цалкам аплачваюцца. Працягласць стажыроўкі- 5 тыдняў. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анлайн-заяўку на сайце ў тэрмін да 30 сакавіка.

Праграма прызначана для спецыялістаў ад 25 да 35 гадоў, занятых у інфраструктуры падтрымкі інавацый або прадпрымальніцтва (бізнес-інкубатары, тэхнапаркі, інстытуты развіцця, акселератары, венчурныя фонды, тэрытарыяльныя інавацыйныя кластары і гд). Таксама да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца сацыяльныя прадпрымальнікі, выкладчыкі, вядучыя курсы па прадпрымальніцтву і іншым бізнес-дысцыплінах.

Пераможцы праграмы PFP атрымаюць магчымасць прайсці стажыроўку ў амерыканскіх арганізацыях, звязаных з развіццём інавацый або прадпрымальніцтва, убачыць механізмы іх працы, пазнаёміцца з штодзённай шматбаковай дзейнасцю і пераняць прафесійны вопыт.

Месца стажыровак у ЗША падбіраюцца пераможцам праграмы індывідуальна ў залежнасці ад іх цяперашняй занятасці і мэтаў, і ўключаюць бізнес-інкубатары, акселератары, стартапы, венчурныя фонды, універсітэты, цэнтры прадпрымальніцтва, органы ўлады і тд.