Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Общественные организации 
 Аспирантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

Ректорат
О ВУЗе
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Центр научно-методического обеспечения учебного процесса
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление воспитательной работы
Учебная работа
Библиотека имени Д.Р. Новикова
Архив УО БГСХА
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов




Запомнить меня
  Забыли пароль?




Главная / Новости

Увага! Віктарына!

27.09.2017 

Прапануем вашай увазе пытанні да віктарыны “Кніжная мудрасць стагоддзяў”  ў межах сумеснага праекта “Духоўны патэнцыял кніжнай культуры”, які праводзіцца бібліятэкай імя Д.Р.Новікава УА БДСГА і раённай бібліятэкай імя М.І. Гарэцкага.

Пытанні віктарыны  будуць датычыць дзейнасці Францыска Скарыны, беларускага кнігадруку.

Самы непасрэдны ўдзел у правядзенні віктарыны і ўзнагароджванні пераможцаў плануе прыняць  рэдакцыя газеты «Горацкі веснік» – аўтарам трох першых найбольш поўных і дакладных адказаў на пытанні віктарыны будзе ўручана падпіска на нашу раённую газету на першы квартал наступнага года, а таксама сувеніры ад арганізатараў праекта.

І яшчэ адна акалічнасць: адказы на некаторыя пытанні віктарыны можна знайсці, толькі наведаўшы выставу “Лепшых кніг адкрыты нам старонкі”, якая дзейнічае ў бібліятэцы акадэміі на другім паверсе (з 8.00 до 17.00).

Адказы на віктарыну  дасылайце да 24 лістапада 2017 г.:

на паштовы адрас: 213407, вул. Паркавая, 1, бібліятэка імя Д.Р. Новікава УА БДСГА, на канверце, калі ласка, пазначайце “Віктарына “Кніжная мудрасць стагоддзяў”, ці прыносьце у бібліятэку акадэміі ( 2-гі паверх, кабінет № 8); e-mail: libraryBAA@mail.ru.

Аб сабе у пісьмах неабходна паведаміць: прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, дзе вучыцеся ці працуеце, хатні адрас, тэлефон хатні і мабільны.

Поспеху ў пошуку правільных адказаў, нашы дапытлівыя і кемлівыя аматары гісторыі і літаратуры!

Удакладніць нейкія пытанні можна па тэлефонах:

7-87-92 (бібліятэка імя Д.Р. Новікава УА БДСГА);

6-18-93 (цэнтральная бібліятэка імя М. І.Гарэцкага).

Акрамя сайта, віктарына размешчана таксама ў газеце «Горацкі веснік» (за 23 верасня).

Чакаем вашых адказаў!

 

Пытанні віктарыны “КНІЖНАЯ МУДРАСЦЬ СТАГОДДЗЯЎ”

  1.  Дакладная дата нараджэння Францыска Скарыны невядома. Аднак, які год прыняты ва ўсім свеце лічыць годам яго нараджэння?
  2. У якой сям’і нарадзіўся Ф. Скарына?
  3. Як звалі бацьку Ф. Скарыны?
  4. Назавіце гады вучобы і навучальную ўстанову, у якой Ф. Скарына атрымаў першую вышэйшую адукацыю?
  5. У навучальнай установе якога горада ён атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны?
  6. У якой краіне і якім горадзе была выдадзена першая друкаваная кніга Ф. Скарыны?
  7. У якім годзе была выдадзена першая кніга Ф. Скарыны і як яна называлася?
  8. На якой мове друкаваў свае кнігі Ф. Скарына?
  9. Якія кнігі выдаваў Ф. Скарына?
  10. У якой кнізе змешчаны знакаміты аўтапартрэт Ф. Скарыны?
  11. У якім горадзе Вялікага Княства Літоўскага Ф. Скарына заснаваў друкарню?
  12. За што Ф. Скарына трапіў у турму?
  13. У чым была адметнасць кніг Ф. Скарыны?
  14. Які аўтарскі знак належыць Ф. Скарыне і што ён азначае?
  15. Які год прынята лічыць годам смерці Ф. Скарыны?
  16. Які музей быў адкрыты ў Полацку ў 1990 годзе?
  17. У якіх гарадах ёсць помнікі Ф. Скарыне?
  18. Колькі факсімільных кніг Ф. Скарыны, выдадзеных Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ААТ «БанкБелВЭБ» да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, знаходзіцца на выставе «Лепшых кніг адкрыты нам старонкі» (далей – на выставе)?
  19. На выставе ёсць раздзел «Аўтограф на памяць». Кнігі з уласнымі надпісамі якіх беларускіх класікаў там змешчаны?
  20. Назавіце самую вялікую і самую маленькую кнігі, змешчаныя на выставе. Якія іх памеры?
  21. На выставе змешчана шмат кніг – лаўрэатаў конкурсаў. Што гэта за конкурсы, хто іх заснавальнікі, з якога часу яны праводзяцца, якія маюць намінацыі?
  22. Кнігі на выставе прадстаўлены з фондаў дзвюх бібліятэк – акадэмічнай імя Д.Р. Новікава і цэнтральнай бібліятэкі імя М.І. Гарэцкага. У якім годзе і ў сувязі з чым былі прысвоены бібліятэкам імёны гэтых вядомых людзей?

Жадаем  прыемнага падарожжа па гісторыі нашага беларускага кнігадрукавання і чакаем на нашай выставе! 

Возврат к списку новостей





       

 
213407 Могилевская обл., г.Горки, ул.Мичурина 5 | тел/факс 8(02233)79641 | email: kancel@baa.by

Copyright © 2004-2011 УО «БГСХА»

Система Orphus