Абитуриенту 
 Дневное отделение 
 Заочное отделение 
 Общественные организации 
 Аспирантура 
 Наука 
 Международная деятельность 
 Контакты 

Ректорат
О ВУЗе
Одно окно
Сектор менеджмента качества
Иностранному абитуриенту / For foreign student
Европейское пространство высшего образования
РАСПИСАНИЕ ЗАНЯТИЙ
Учебно-методическое управление
Высшая школа агробизнеса
Институт повышения квалификации и переподготовки кадров
Управление воспитательной работы
Учебная работа
Библиотека
Ботанический сад
Дворец культуры
Публикационная активность авторов




Запомнить меня
  Забыли пароль?




Главная / Новости

Летнія школа-інтэнсіў у Нарвегіі

19.12.2016 

Да 1 лютага 2017 г.   можна падаць заяўку на ўдзел уміжнароднай летняй школе-інтэнсіве Ўніверсітэта Осла (Нарвегія). Кандыдаты з краін былога Савецкага Саюзу і Ўсходняй Еўропы могуць прэтэндаваць на стыпендыю. Заняткі праходзяць па-ангельску. Асобна прапануюцца моўныя курсы.
Міжнародная летняя школа Ўніверсітэта Осла штолета прапануе інтэнсіўныя  курсы ўзроўню бакалаўрыята і магістратуры, што доўжацца ад канца чэрвеня да канца ліпеня. Кожнае лета Школа прымае каля 550 студэнтаў і студэнтак з 90 краін свету. Школа мае на мэце развіццё і перадачу ведаў і паглыбленне ўзаемаразумення паміж людзьмі розных культур. У 2017 г. летняя школа будзе доўжыцца з 24 чэрвеня па 4 жніўня. 
Сярод курсаў, якія прапануе школа, – энергетыка, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё, правы чалавека, гендэрная роўнасць у скандынаўскіх краінах, даследаванні міру і г.д. 
Больш падрабязна з тэматыкай курсаў можна пазнаёміцца па гэтай спасылцы. Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што прапануюцца курсы трох узроўняў: 
•    Курсы для бакалаўраў
•    Курсы для магістраў
•    Курсы нарвежскай мовы

Каб падацца на летнюю школу, кандыдаты і кандыдаткі павінны мець: 
•    акадэмічны ўзровень, адпаведны курсу, на які падаюцца;
•    прафесійны ўзровень, адпаведны курсу, на які заяўляюцца;
•    фінансавыя абставіны (абгрунтаванасць неабходнасці дадатковага фінансавання); 

Міжнародная летняя школа прапануе стыпендыі для заяўнікаў з некаторых краін. Беларусы могуць прэтэндаваць на стыпендыяю як ў рамках курсаў узроўню бакалаўрэата, так і магістратуры. 
Частковыя стыпендыі будуць прапанаваныя тым, хто займаецца скандынаўскімі студыямі ва  ўніверсітэтах сваіх краін. 
Поўная стыпендыя пакрывае: 
-    Базавую плату за навучанне (і выдаткі на паржыванне ў кампусе);
-    Дадатковыя выдадткі (у выпадку, калі гэта неабходна);
-    Кішэнныя грошы;
-    Заваротны квіток на самалёт да Осла
 Поўная стыпендыя НЕ пакрывае:
-    консульскі збор за візу;
-    дарогу з/да аэрапорта;
Апошні дзень падачы для тых, хто прэтэндуе на стыпендыю – 1 лютага. Для тых, хто будзе фінансаваць сваё навучанне самастойна, – 1 сакавіка, 2017 г. 
Пра працэдуру падачы чытайце вось тут
Па дадатковых пытання варта звяртацца па гэтым адрасе сеціўнай пошты: iss@admin.uio.no

Крыніца: www.uio.no

Возврат к списку новостей





       

 
213407 Могилевская обл., г.Горки, ул.Мичурина 5 | тел/факс 8(02233)79641 | email: kancel@baa.by

Copyright © 2004-2011 УО «БГСХА»

Система Orphus